Джон Слоан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Слоан
англ.: John Sloan
Фатаграфія
Дата нараджэння 2 жніўня 1871(1871-08-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 1951(1951-09-07)[5][1][…] (80 гадоў), 1951[6][7][…] ці 8 верасня 1951(1951-09-08)[8] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Helen Farr Sloan[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, майстар афорту, дызайнер, архітэктурны чарцёжнік, графік, рысавальнік
Жанр жанравы жывапіс[9][10], ню[9][10] і пейзаж[9][10]
Вучоба
Мастацкі кірунак Ашканская школа[d][11][9]
Уплыў Томас Аншуц[d] і Роберт Хенры
Уплыў на John D. Graham[d], Элсі Дрыгз[d], Aaron Bohrod[d] і Рэджынальд Марш[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Фрэнч Слоан (англ.: John French Sloan; 2 жніўня 1871, Лок-Хейвен, штат Пенсільванія — 7 верасня 1951, Хановер, штат Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі мастак-імпрэсіяніст.

Спачатку праявіў сябе як графік, працаваў ілюстратарам і карыкатурыстам, паралельна ўвечары вучыўся ў Пенсільванскай школе вытанчаных мастацтваў у Філадэльфіі. Пад уплывам творчасці свайго настаўніка, мастака Роберта Хенры пераходзіць да алейнага жывапісу, узорам для Дж. Слоана становіцца жывапіс Эдуарда Манэ, а затым Вінцэнта ван Гога, Пабла Пікаса, Анры Маціса.

У 1904 годзе мастак пераязджае ў Нью-Ёрк, селіцца на Манхэтэне, а праз некалькі гадоў — сярод мастакоў Грынвіч-Вілідж. У 1906 годзе ён пачынае выкладаць у нью-ёркскай Школе мастацтваў. Сярод яго вучняў — Джордж Уэслі Белоўз, Эдвард Хопер, малодшы сын Шалом-Алейхема, мастак Норман Райбен.

Тэмай карцін Дж. Слоана было штодзённае жыццё нью-ёркскага мегаполіса; адзін з прыкладаў яго творчасці — карціна «Тры гадзіны раніцы». Ствараў амаль выключна фігуратыўны жывапіс.

Зноскі

  1. а б John Sloan
  2. John Sloan // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б http://vocab.getty.edu/page/ulan/500014645
  4. а б The Fine Art Archive
  5. Слоун Джон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  6. а б Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  7. John Sloan // Frick Art Reference Library Photoarchive — 1920.
  8. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 1 студзеня 2020.
  9. а б в г Artnet — 1998.
  10. а б в http://www.artnet.com/artists/john-french-sloan/
  11. https://www.metmuseum.org/toah/hd/ashc/hd_ashc.htm

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «Die Welt der Malerei», Gütersloh-Amstelveen 1997