Джон Уэслі Паўэл
Джон Уэслі Паўэл | |
---|---|
John Wesley Powell | |
![]() | |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1834[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1902[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Emma Dean Powell[d] |
Дзеці | Mary Dean Powell[d] |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, мовазнавец, ваенны, геолаг, батанік, географ, пісьменнік |
Навуковая сфера | прыродазнаўчыя навукі |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык ракі Каларада і Вялікага каньёна |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Джон Уэслі Паўэл (англ.: John Wesley Powell; 24 сакавіка 1834 — 23 верасня 1902) — амерыканскі географ, геолаг і этнолаг, даследчык ракі Каларада і Вялікага каньёна.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Маўнт-Морыс, штат Нью-Ёрк у сям'і англійскага эмігранта. Юнацкія гады правёў у Ілінойсе, дзе атрымаў класічную адукацыю. З дзяцінства цікавіўся геаграфіяй і батанікай, вандраваў на лодцы па рэках Ілінойс, Агая, Місісіпі.
У 1861 г. паступіў на службу саюзнай арміі ў якасці афіцэра артылерыі. Быў паранены, пазбаўлены правай рукі ніжэй за локаць, але вярнуўся ў армію і скончыў грамадзянскую вайну ў званні маёра. У 1865 г. заняў пасаду прафесара геалогіі ў каледжы Ілінойс, курыраваў мясцовы музей.
У 1867 - 1869 гг. і 1871 - 1872 гг. арганізоўваў і ўзначальваў навуковыя экспедыцыі ў раён Скалістых гор, даследваў і апісаў раку Каларада і Вялікі Каньён.
У 1880 - 1894 гг. узначальваў Геалагічную службу ЗША. Пад уплывам Л. Г. Моргана зацікавіўся навуковымі даследаваннямі жыцця індзейцаў, стаў першым дырэктарам Бюро амерыканскай этналогіі Смітсанаўскага інстытута. Увёў у навуковы зварот тэрмін "акультурацыя" як псіхалагічныя змены пад уздзеяннем вонкавага культурнага ўплыву.
Пасля смерці пахаваны на Арлінгтонскіх Нацыянальных могілках.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У гонар Джона Уэслі Паўэла названы мінерал паўэліт, шэраг навуковых і навучальных устаноў у штатах Вірджынія, Каларада і Арызона, вадасховішча на рацэ Каларада, пік у Скалістых гарах.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11627817X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б John Wesley Powell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://archive.org/details/twentiethcentury08john/page/n403/mode/1up
- ↑ NNDB — 2002.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1834 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
- Памерлі 23 верасня
- Памерлі ў 1902 годзе
- Памерлі ў Мэне
- Пахаваныя на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Падарожнікі ЗША
- Геолагі ЗША
- Этнографы ЗША