Джорджа Андраевіч-Кун
Джорджа Андраевіч-Кун | |
---|---|
сербск.: Ђорђе Андрејевић-Кун | |
![]() | |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1904[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 1964[1] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
![]() |
Род дзейнасці | мастак, vexillographer, wood engraver, мастак-гравёр |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | Акадэмія прыкладнога мастацтва ў Бялградзе |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
Федэратыўная прэмія СФРЮ ў вобласці графікі (1946), Федэратыўная прэмія СФРЮ ў вобласці жывапісу (1949) |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Джо́рджа Андрае́віч-Кун (сербск.: Ђорђе Андрејевић-Кун; 31 сакавіка 1904, Брэслау Германская імперыя — 17 студзеня 1964, Бялград, СФРЮ) — сербскі жывапісец і графік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Джорджа Андраевіч-Кун нарадзіўся ў Германскай Сілезіі, у сям'і серба і немкі. У самым пачатку Першай сусветнай вайны сям'я выехала ў Бялград. У 1920—1925 гадах вучыўся ў бялградскай Акадэміі прыкладных мастацтваў. У 1926—1928 гадах працягнуў вучобу ў Венецыі і Рыме, у 1928—1929 — у Парыжы.
У 1931 годзе яго праект герба горада Бялграда атрымаў на ананімным конкурсе[3] першую прэмію[4]. У 1931—1932 годзе правёў персанальныя выстаўкі ў Бялградзе, Заграбе і Нові-Садзе. У 1934 годзе Андрэевіч-Кун наведаў Маскву і захапіўся «сацыялістычным рэалізмам». У тым жа годзе ўдзельнічаў у стварэнні арт-групы югаслаўскіх мастакоў «Život» (Жыццё).
Камуніст. У складзе інтэрнацыянальных брыгад удзельнічаў у 1936—1939 гадах у грамадзянскай вайне ў Іспаніі. У 1941—1945 гадах у народна-вызваленчай барацьбе ў Югаславіі.
Прафесар Бялградскага ўніверсітэта. Прэзідэнт Югаслаўскай федэрацыі мастакоў.
Памёр 17 студзеня 1964 года ў Бялградзе.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Заснавальнік сац.-крытычнага кірунку ў сербскім мастацтве 1930-х гг. Аўтар станковых кампазіцый «Маці» (1937), «Калона» (1946), «У Парыжы» (1950), цыкла гравюр па дрэве «Крывавае золата» (1934), «За свабоду» (1937) і інш[5].
Зноскі
- ↑ а б Djordje Andrejevic Kun // RKDartists
- ↑ Djordje Andrejević-Kun // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ У ім удзельнічала 56 чалавек.
- ↑ Герб Бялграда аўтарства Д. Андраевіча-Куна застаецца дзеючым і сёння.
- ↑ Андраевіч-Кун Джорджа. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Андраевіч-Кун Джорджа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джорджа Андраевіч-Кун
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ва Уроцлаве
- Памерлі 17 студзеня
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Бялградзе
- Выкладчыкі Бялградскага ўніверсітэта
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Графікі Югаславіі
- Графікі Сербіі
- Медальеры Югаславіі
- Медальеры Сербіі
- Югаслаўскія партызаны
- Байцы інтэрбрыгад
- Мастакі-партрэтысты Югаславіі
- Мастакі-партрэтысты Сербіі
- Кавалеры югаслаўскага ордэна «За заслугі перад народам»
- Кавалеры югаслаўскага ордэна Братэрства і адзінства
- Кавалеры ордэна Працы, СФРЮ
- Кавалеры ордэна «За адвагу», Югаславія
- Камуністы Югаславіі
- Камуністы Сербіі