Джорджыа Б’яндрата
Джорджыа Б’яндрата | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1515[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 мая 1588 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач |
Навуковая сфера | урач |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джорджыа Б’яндрата (італ.: Giorgio Biandrata; каля 1515, Салуцца — 5 мая 1588, Альба-Юнія) — італьянскі ўрач, тэолаг, дзеяч Рэфармацыі ў Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джорджыа працаваў у Кракаве, дзе быў урачам каралевы Боны ў 1540—1544 гадах. У 1556 годзе пераехаў у Жэневу, дзе стаў прыхільнікам кальвінізму. Ужо праз два гады ён быў вымушаны пакінуць горад з-за антытрынітарскіх поглядаў, вярнуўся ў Рэч Паспалітую ў 1558 годзе, дзе актыўна ўключыўся ў дзейнасць рэфарматарскага руху і ў 1560 годзе быў абраны кіраўніком царквы ў Малой Польшчы.
Джорджыа быў адным з галоўных прыхільнікаў антытрынітарыянізму ў Рэчы Паспалітай, і, такім чынам, быў у канфлікце з Жанам Кальвінам, які пісаў да польскіх кальвіністаў лісты, папярэджваючы іх аб дзейнасці Б’яндраты. У выніку канфлікту з мясцовымі рэфарматарамі, Б’яндрата пачаў шукаць заступнікаў і знайшоў падтрымку ў літоўскага князя Мікалая Радзівіла Чорнага і Яна Кішкі, з якімі стварыў моцную фракцыю літоўскіх антытрынітарыяў (арыянаў).
У 1563 годзе Джорджыа адправіўся ў Трансільванію, дзе працаваў урачом і саветнікам Яна Жыгімонта Запальі. З 1571 года працаваў на Стэфана Баторыя і зрабіў для яго шэраг важных задач, у тым ліку спрыяў яго выбранню на пасаду польскага караля ў 1575 годзе.
Зноскі
- ↑ Giorgio Biandrata // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Giórgio Biandrata o Blandrata // Sapere Encyclopedia — De Agostini Editore, 2001.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12411718X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gmiterek H., Bracia czescy a kalwini w Rzeczypospolitej połowa XVI — połowa XVII wieku, Lublin 1987
- Tazbir J., Reformacja w Polsce. Szkice o ludziach i doktrynie, Warszawa 1993
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Jerzy Blandrata, nota biograficzna i dzieła do pobrania Архівавана 7 чэрвеня 2012.
- George Blandrata // Encyclopædia Britannica. — 1911. (англ.) (Праверана 20 сакавіка 2012)
- Howe Ch. A., Hughes P. George Biandrata Архівавана 6 снежня 2013. // Dictionary of Unitarian & Universalist Biography. — Unitarian Universalist Historical Society. (англ.) (Праверана 20 сакавіка 2012)