Джорджыя О’Кіф

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Джорджыя О'Кіф)
Перайсці да: рух, знайсці
Джорджыя О’Кіф
Фатаграфія
Дата нараджэння:

15 лістапада 1887(1887-11-15)[1][2][3][4][5]

Месца нараджэння:

Сан-Прэры[d], Dane County[d], Штат Вісконсін, ЗША

Дата смерці:

6 сакавіка 1986(1986-03-06)[1][2][3][4][5] (98 гадоў)

Месца смерці:

Санта-Фэ, Santa Fe County[d], Штат Нью-Мексіка, ЗША

Грамадзянства:

Flag of the United States.svg ЗША

Род дзейнасці:

батанічны ілюстратар, мастак

Жанр:

Precisionism[d]

Вучоба:

Калумбійскі ўніверсітэт
Вірджынскі ўніверсітэт[d]
Школа мастацтваў інстытут Чыкага[d]
Ліга студэнтаў-мастакоў Нью-Ёрка[d]
Тычэрс-Каледж[d]

Узнагароды:
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Джорджыя Тота О'Кіф (англ.: Georgia Totto O'Keeffe) (нар. 15 лістапада 1887 — пам. 6 сакавіка 1986 года) — амерыканская мастачка, адна з выдатнейшых мастачак ХХ стагоддзя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі Джорджыі працавалі на малочнай ферме каля Сан Прэйры ў Вісконсіне. Бацька меў ірландскія карані, а дзед па лініі маці эміграваў у ЗША з Венгрыі. Джорджыя нарадзілася другой з сямі дзяцей у сям'і. Будучая мастачка расла ў штаце Вірджынія, вучылася ў Чыкага і Нью-Ёрку. У 1908 годзе яна пазнаёмілася ў Нью-Ёрку з фатографам Альфрэдам Стыгліцам, за якога выйшла замуж ў 1924 годзе.

Стыгліц пазнаёміў О'Кіф са сваімі сябрамі фотамастакамі-мадэрністамі Полам Стрэндам, Эдвардам Стэйхэнам і інш. Дзякуючы мужу Джорджыя вярнулася да жывапісу, які да гэтага кінула па сямейных прычынах у 1908 годзе. З 1923 года пейзажы і нацюрморты О'Кіф (асабліва вядомы яе кветкі) пры падтрымцы Стыгліца сталі актыўна выстаўляцца, а сама мастачка атрымала вядомасць і грошы.

У 1929 годзе О'Кіф пераехала ў штат Нью-Мексіка, прырода якога значна паўплывала на яе мастацкую дзейнасць. У 19321934 гг. мастачка перажыла цяжкую дэпрэсію і некаторы час лячылася. У 1943 годзе яе выстаўка адбылася ў Інстытуце Мастацтваў Чыкага, у 1946 годзе — у Нью-Ёркскім Музеі Сучаснага Мастацтва. У гэты ж час памёр яе муж. У 1962 годзе О'Кіф была выбрана членам Амерыканскай Акадэміі мастацтваў.

Пасля пятнаццацігадовага перапынку вялізная выстаўка прац О'Кіф адбылася ў Музеі Уітні ў 1972 годзе і звярнула ўвагу да мастачкі маладога пакалення мастакоў, а таксама і феміністычнага руху. У 1970-х О'Кіф пачала страчваць зрок, пачала працаваць з керамікай і напісала аўтабіяграфічную кнігу. Пасля 1982 года яна перастала займацца мастацтвам.

Джорджыя О'Кіф памерла ў Санта Фэ 6 сакавіка 1986 года.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. 2,0 2,1 Georgia O\\'Keeffe
  3. 3,0 3,1 (unspecified title) — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3
  4. 4,0 4,1 Encyclopædia Britannica
  5. 5,0 5,1 (unspecified title)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • O'Keeffe G. Georgia O'Keeffe. New York: Viking Press, 1976
  • Stieglitz A. Georgia O'Keeffe, a portrait. New York: Metropolitan Museum of Art, 1978
  • Lisle L. Portrait of an Artist. New York: Washington Square Press, 1986
  • Politzer A. A woman on paper: Georgia O'Keeffe. New York: Simon & Schuster, 1988
  • Eldredge C.C. Georgia O'Keeffe. New York: Harry N. Abrams, 1991
  • Peters S.W. Becoming O'Keeffe. New York: Abbeville Press, 1991
  • Montgomery E. Georgia O'Keeffe. New York: Barnes & Noble, 1993
  • Hogrefe J. O'Keeffe, The Life of an American Legend. New York: Bantam; 1994
  • Lynes B.B. Georgia O'Keeffe: Catalogue Raisonné. Washington: National Gallery of Art, 1999
  • Richter P.C. Georgia O'Keeffe and Alfred Stieglitz. Munich; New York: Prestel, 2001.
  • Kucharczyk E.R. Georgia O'Keeffe: desert painter. San Diego: Blackbirch Press, 2002
  • Drohojowska-Philp H. Full bloom: the art and life of Georgia O'Keeffe. New York; London: W.W. Norton, 2004
  • Pyne K.A. Modernism and the feminine voice: O'Keeffe and the women of the Stieglitz circle. Berkeley: University of California Press; Santa Fe: Georgia O'Keeffe Museum; Atlanta: High Museum of Art, 2007

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]