Джуліа Кловіа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джуліа Кловіа
Партрэт Джуліа Кловіа працы Эль Грэка
Партрэт Джуліа Кловіа працы Эль Грэка
Імя пры нараджэнні Juraj Julije Klović
Дата нараджэння 1498[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 1578
Месца смерці
Род дзейнасці мастак, ілюмінатар рукапісаў
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы


Джуліа Кловіа (італ.: Giorgio Giulio Clovio; харв.: Juraj Julije Klović, мянушка Мачэда (Macedo) (1498, непадалёк ад Црыквеніцы5 студзеня 1578, Рым) — італьянскі жывапісец-мініяцюрыст харвацкага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў адным з манастыроў на сваёй радзіме ў Харватыі, пазней — у Італіі пад кіраўніцтвам Джуліа Рамана.

Кловіа быў некаторы час прыдворным жывапісцам венгерскага караля ў Афене, пасля чаго, пастрыгшыся ў манахі, жыў у Мантуі і Рыме, дзе наступіў росквіт яго таленту дзякуючы вывучэнню творчасці Мікеланджэла. Уславіўся цудоўнымі мініяцюрамі, якімі, па замове валадарных і шляхетных асоб і багатых манастыроў, упрыгожваў малітоўнікі, набажэнскія кнігі і іншыя рукапісы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Яго галоўныя творы — мініяцюры раскошнага канону Багародзіцы, створанага для кардынала Фарнезэ («Часаслоў Фарнезэ»), «Распяцце з прадстаячай Марыяй Магдалінай» (у галерэі Піці ў Фларэнцыі), «Богамаці, якая аплаквае Збавіцеля, знятага з крыжа» (у галерэі Уфіцы, у Фларэнцыі), «Сцэны з жыцця імператара Карла V» (у Брытанскім музеі ў Лондане), ілюстрацыі да «Боскай Камедыі» Дантэ (у ватыканскай бібліятэцы ў Рыме) і інш.

Пакліканне Іаана. Пергамент. Каля 1532. Бібліятэка манчэстэрскага ўніверсітэта

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/17327 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bradley J. W. The life and works of Giorgio Giulio Clovio; miniaturist, 1495-1578. With notices of his contemporaries and the art of book decoration in the sixteenth century. Amsterdam: G.W. Hissink & Co., 1971
  • Cionini Visani M., Gamulin G. Clovio, miniaturist of the Renaissance. London: Alpine Fine Arts Collection, 1993
  • Bošnjak L. Dvorski minijaturist Juraj Julije Klovic: u povodu 500. obljetnice rođenja majstora. Zagreb: Muzejsko-galerijski centar, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]