Джуліян Асанж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Джуліян Асанж
англ.: Julian Paul Assange Samuel
RUEDA DE PRENSA CONJUNTA ENTRE CANCILLER RICARDO PATIÑO Y JULIAN ASSANGE (cropped).jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Julian Paul Hawkins Hafnaoui
Псеўданімы Proff[1][2] і Mendax[3]
Дата нараджэння 3 ліпеня 1971(1971-07-03)[4][5][…] (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька John Shipton[d]
Маці Christine Ann Assange[d]
Жонка Stella Moris[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці інтэрнэт-актывіст, хакер, праграміст, спецыяліст у галіне інфарматыкі, тэлепрадзюсар, тэлерэжысёр, пісьменнік, журналіст, вядучы, бізнесмен
Гады творчасці 1987 — цяп. час
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Подпіс Julian Assange Autograph.svg
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Джуліян Пол Асанж (англ.: Julian Paul Assange; [əˈsɑːnʒ]; нар 3 ліпеня 1971, Таўнсвіл, Аўстралія) — інтэрнэт-журналіст, заснавальнік WikiLeaks.

Стаў вядомы дзякуючы неаднаразовым публікацыям на сайце WikiLeaks службовых дакументаў, галоўным чынам амерыканскіх, не прызначаных для шырокай публікі. У прыватнасці, улетку 2010 года ён рассакрэціў дзясяткі тысяч дакументаў, якія тычацца ваеннай аперацыі ЗША ў Афганістане. Пасля гэтага на сайце WikiLeaks была размешчана канфідэнцыйная перапіска амерыканскіх дыпламатаў, што выклікала найбуйнейшы міжнародны скандал.

Пазней улады Швецыі абвінавацілі Асанжа у сексуальных злачынствах. Сам ён мяркуе, што яго крымінальны пераслед мае палітычныя матывы. Афіцыйна справа ў адносінах Асанжа з публікацыямі сакрэтных матэрыялаў не звязаная. 7 снежня 2010 ён быў арыштаваны паліцыяй Вялікабрытаніі[11].

14 снежня 2010 Асанж быў вызвалены з-пад арышту пад час суду пад заклад у памеры 150 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Наўзамен Джуліян ўзяў на сябе абавязак здаць пашпарт, выконваць каменданцкую гадзіну, а таксама насіць датчык, які адсочвае яго месцазнаходжанне.[12].

У чэрвені 2012 Вярхоўны суд Вялікбрытаніі адхіліў хадатайніцтва абароны Джуліяна Асанжа пра паўторны разгляд апеляцыі на рашэнне гэтага суду выдаць заснавальніка WikiLeaks Швецыі. Каб пазбегнуць выдачы ў Швецыю, дзе яго вінавацяць у сексуальных злачынствах, Асанж 19 чэрвеня з’явіўся ў пасольства Эквадора ў Лондане і падаў прашэнне аб палітычным прытулку[13]. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў гэтай лацінаамерыканскай краіны Рыкарда Паціна. Сам Асанж хаваўся на тэрыторыі пасольства Эквадора ў Лондане[14].

Выдачы яго дабіваліся ЗША. 11 красавіка 2019 года Эквадор пазбавіў Джуліяна Асанжа прытулку, і ён быў затрыманы паліцыяй. Падставай для затрымання, паведаміла паліцыя Лондана, стала парушэнне Асанжам рэжыму вызвалення пад заклад у 2012 годзе[15].

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20011017083056/http://www.marutukku.org/current/src/AUTHORS Праверана 13 красавіка 2019.
  2. https://www.independent.co.uk/arts-entertainment/books/reviews/when-google-met-wikileaks-by-julian-assange-book-review-9696487.html Праверана 15 сакавіка 2020.
  3. https://www.newyorker.com/magazine/2010/06/07/no-secrets Праверана 15 сакавіка 2020.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143399217 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  5. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
  6. Julian Assange // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. http://www.smh.com.au/technology/technology-news/assange-wanted-by-us-for-espionage-offences-20101208-18ouj.html
  8. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
  9. 9,0 9,1 https://www.meaa.org/news/new-assange-charges-pose-a-threat-to-press-freedom/ Праверана 15 сакавіка 2020.
  10. https://www.forbes.com/sites/andygreenberg/2012/09/14/an-excerpt-from-this-machine-kills-secrets-the-education-of-julian-assange/#5cc13b20b585 Праверана 11 красавіка 2019.
  11. Джуліян Асанж арыштаваны Архівавана 20 мая 2012. WKNews
  12. Джуліян Асанж вызвалены пад заклад Архівавана 20 мая 2012. WKNews
  13. Асанжа арыштуюць, як толькі ён выйдзе з пасольства Радыё Свабода 20.06.2012
  14. Асанж просіць палітычнага прытулку ў Эквадоры Радыё Свабода 20.06.2012
  15. /nashaniva.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]