WikiLeaks
WikiLeaks | |
---|---|
![]() | |
URL | wikileaks.org |
Камерцыйны | Няма |
Тып сайта | Сховішча дакументаў |
Мова(-ы) | англійская; даступныя пераклады асобных дэпеш |
Уладальнік | The Sunshine Press[1] |
Аўтар | Джуліян Асанж |
Пачатак працы | 4 кастрычніка 2006[2] |
Бягучы статус | Актыўны |
Рэйтынг Alexa | 16 899[3] |
![]() |
WikiLeaks (ад англ. Wiki і leak — «выцечка») — міжнародны сацыяльны сеткавы праект, заснаваны на дапрацаваным вікі-рухавіку, у якім была ўведзена магчымасць ананімнага рэдагавання артыкулаў з выкарыстаннем тэхналогій MediaWiki, Freenet, Tor і PGP.
Мэтай праекта аб'яўлена «публікацыя і аналіз дакументаў, якія сталі даступнымі з прычыны ўцечкі інфармацыі». Для навігацыі магчыма выкарыстоўваць бяспечны доступ па пратаколу HTTPS. Нягледзячы на сваю назву, Wikileaks не з'яўляецца вікі-сайтам: чытачы, якія не валодаюць адпаведным дазволам, не могуць рэдагаваць яго змест. Але стаць ананімнай крыніцай інфармацыі можа любы, хто ёй валодае і дашле ў «рэдакцыю».
WikiLeaks спачатку мела вікі-сайт, які мог вольна рэдагавацца наведвальнікамі, але пазней скарысталася традыцыйнай мадэллю апублікавання, якая болей не дазваляе рэдагаваць або каментаваць тэксты. Пасля таго, як сайт быў падвергнуты адлеглым масавым атакам, а таксама адмоваў розных інтэрнэт-правайдараў, маюцца некалькі люстэркаў.
Беларусь[правіць | правіць зыходнік]
30 жніўня 2011 года «Вікілікс» размясціў у Сеціве ліст амерыканскага пасла ў Беларусі Джорджа Крола ад 11 студзеня 2006 года, у якім адзначалася, што «пасля візіту латвійскага міністра на Тайвань Кітай даў указанні Беларусі на адзін дзень перанакіраваць паток сваіх тавараў не праз латвійскія, а эстонскія парты, і гэта каштавала латвійскаму парту некалькіх мільёнаў долараў»[4]. У лісце пасла ад 16 чэрвеня 2006 года чысты кошт актываў Аляксандра Лукашэнкі ацэньваўся ў 9 мільярдаў $[5]. У лісце з пасольства ў Маскве (Расія) ад 27 сакавіка 2009 года згадвалася, што ў 2008 годзе 15 % беларускіх студэнтаў не вярнуліся з летняй працы ў ЗША[6].
Зноскі
- ↑ Wikileaks:About. WikiLeaks. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2008. Праверана 3 чэрвеня 2009.
- ↑ Whois Search Results: wikileaks.org. GoDaddy.com. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2012. Праверана 10 снежня 2010.
- ↑ https://web.archive.org/web/20171120174314/https://www.alexa.com/siteinfo/https://wikileaks.org/
- ↑ Андрэй Елісееў ТОП-25 цікавых фактаў з беларускіх тэлеграм Wikileaks (Частка 1). Еўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 9 верасня 2011.
- ↑ Антон Тарас WikiLeaks: Капітал Лукашэнкі ацэньваецца ў 9 млрд. долараў ЗША. Палітыка. БелаПАН. Праверана 9 верасня 2011.
- ↑ Алесь Безухер Wikileaks: 15% беларускіх студэнтаў не вяртаюцца з летняй працы ў ЗША. Generation.by. Праверана 9 верасня 2011.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме WikiLeaks
- Асноўны адрас праекту на дадзены момант
- Афіцыйны спіс люстэркаў