Джымі Пэйдж
| Джымі Пэйдж | |
|---|---|
| англ.: James Patrick Page | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 9 студзеня 1944[1][2][…] (82 гады) |
| Месца нараджэння |
|
| Краіна | |
| Жонка | Patricia Ecker[d] і Jimena Gómez Paratcha[d] |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | гітарыст, кампазітар, аўтар песень, музычны прадзюсар, музыкант, кінаакцёр, кінапрадзюсар, тэлепрадзюсар, тэлеакцёр, акцёр агучвання |
| Гады актыўнасці | з 1957 |
| Інструменты | гітара[3], мандаліна, Gibson Les Paul[d], Gibson EDS-1275[d], Fender Stratocaster[d], Fender Telecaster[d] і ARP 2500[d] |
| Жанры | рок-музыка, хард-рок, блюз-рок, фолк-рок, прагрэсіўны рок і блюз[3] |
| Псеўданімы | ZoSo |
| Лэйблы | Atlantic Records і Swan Song Records[d] |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| jimmypage.com (англ.) | |
Джымі Пэйдж (англ.: Jimmy Page, поўнае імя Джэймс Патрык Пэйдж; англ.: James Patrick Page; нар. 9 студзеня 1944, Хестан, Лондан) — брытанскі рок-музыкант, аранжыроўшчык, кампазітар, музычны прадзюсар і гітарыст, які стаяў ля вытокаў Led Zeppelin і да канца заставаўся музычным «мозгам» гурта. Да гэтага быў вядомы як сесійны гітарыст і ўдзельнік The Yardbirds (з канца 1966 да 1968 года). Пейдж — адзін з найвялікшых і самых уплывовых гітарыстаў усіх часоў. Часопіс Rolling Stone назваў Пейджа «пантыфікам паўэр-рыфаў» і паставіў яго на трэцяе месца ў сваім спісе «100 найвялікшых гітарыстаў усіх часоў» пасля Джымі Хендрыкса і Эрыка Клэптана (у 2011 годзе; да гэтага ён таксама быў уключаны ў спіс 2003 года таго ж часопіса на 9 месцы). У 2010 годзе ён заняў другое месца ў спісе Gibson «50 лепшых гітарыстаў усіх часоў», а ў 2007 годзе — чацвёртае месца ў спісе «100 найвялікшых гітарных герояў» часопіса Classic Rock. Яго двойчы ўводзілі ў Залу славы рок-н-ролу: адзін раз як удзельніка Yardbirds (1992) і адзін раз як удзельніка Led Zeppelin (1995).