Джына Лалабрыджыда
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Джына Лалабрыджыда | |
---|---|
італ.: Gina Lollobrigida | |
![]() | |
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1927[1][2][…] (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Milko Škofič[d] |
Прафесія | актрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0518178 |
archive.is/2013021604013… | |
![]() |
Джына Лалабры́джыда (італ.: Gina Lollobrigida; нар. 4 ліпеня 1927, г. Субіяка, Італія) — італьянская кінаактрыса, рэжысёр, фатограф.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Вучылася на курсах спеваў, у тэатральным вучылішчы. У кіно з 1946. Першая значная работа ў антыфашысцкім фільме «Небяспечна: бандыты!» (1951). Актрыса адметная яркай знешнасцю, тэмпераментам, прыродным артыстызмам. Знялася ў фільмах: «Фанфан-Цюльпан» (1951), «Начныя прыгажуні» (1952), «Хлеб, каханне і фантазія», «Правінцыялка» (абодва 1953), «Рымлянка», «Хлеб, каханне і рэўнасць» (абодва 1954), «Сабор Парыжскай Божай маці» (1956), «Саламон і царыца Саўская» (1959) і інш. Зняла дакументальны фільм пра Кубу (1976). Аўтар шматлікіх фотаальбомаў.
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ Gina Lollobrigida
- ↑ Gina Lollobrigida // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118728954 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.