Джэймс Кабарэбэ
Джэймс Кабарэбэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Marcel Gatsinzi[d] | ||||||
Пераемнік | Albert Murasira[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1959 |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Сайт | jameskabarebe.com | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймс Кабарэбэ (фр.: James Kabarebe; нар. 1959) — руандыйскі ваенны і палітычны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства правёў ва Угандзе ў статусе бежанца[1].
Падчас грамадзянскай вайны ў Руандзе змагаўся на баку РПФ. Быў ад’ютантам лідара паўстанцаў Поля Кагамэ.
З пачаткам Першай кангалезскай вайны далучыўся да групоўкі «Альянс дэмакратычных сіл за вызваленне Конга». Пасля перамогі апазіцыі ўзначаліў штаб Узброеных сіл ДР Конга[2][3]. Паралельна з’яўляўся настаўнікам Жазефа Кабілы, сына тагачаснага прэзідэнта ДРК Ларана Кабілы, які пасля забойства бацькі зойме яго пасаду[4].
Напярэдадні Другой кангалезскай Кабарэбэ звольнены з пасады начальніка штаба[5]. У дадзеным канфлікце быў адным з камандуючых руандыйскіх войск у ДРК. У прыватнасці, у жніўні 1998 года ўзначаліў аперацыю «Кітана» па ўварванню ў суседнюю краіну і падтрымцы ўзброенай апазіцыі[6]. У 2002 годзе ўзначаліў штаб арміі Руанды[7].
У 2006 годзе меркавана дапамагаў у арганізацыі дзяржперавароту ў Бурундзі[8].
У красавіку 2010 года стаў міністрам абароны Руанды[9]. Як кіраўнік ваеннага ведамства, паводле звестак ААН, Кабарэбэ падтрымліваў дзейнасць баевікоў у Паўночным Ківу[10]. Пакінуў пасаду ў 2018 годзе[9].
У верасні 2023 года прызначаны міністрам рэгіянальнага супрацоўніцтва[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ PROFIL JAMES KABAREBE Un jeune stratège de génie
- ↑ James Kabarebe, un militaire au passé sulfureux
- ↑ Le Rwanda et la RDC s'entendent pour neutraliser les groupes rebelles armés
- ↑ Rwanda-RDC : ennemis intimes
- ↑ Reyntjens, Filip (2010). The Great African War: Congo and Regional Geopolitics, 1996–2006. New York: Cambridge University Press. p. 169. ISBN 9780521169059.
- ↑ David Van Reybrouck, Congo. The epic history of a people, HarperCollins, 2010, p. 444-445.
- ↑ James Kabarebe, nouveau ministre de la Défense du Rwanda
- ↑ Tentative de coup d’Etat au Burundi : Nkunda, Kabarebe et Salim accusés(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2007. Праверана 23 студзеня 2024.
- ↑ а б James Kabarebe, nouveau ministre de la Défense du Rwanda
- ↑ Les Etats-Unis suspendent leur aide militaire au Rwanda
- ↑ Afrique Rwanda: le général en retraite James Kabarebe nommé ministre de la Coopération régionale