Джэрдан Шакіры
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
10 кастрычніка 1991[1][2] (33 гады)
|
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 169 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Джэрдан Шакіры (алб.: Xherdan Shaqiri; нар. 10 кастрычніка 1991, Гнілане, СФРЮ) — швейцарскі футбаліст албанскага паходжання, атакуючы паўабаронца амерыканскага клуба «Чыкага Файр» і нацыянальнай зборнай Швейцарыі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Базель»
[правіць | правіць зыходнік]Джэрдан выступаў за юнацкія каманды клуба «Базель», пасля чаго гуляў за рэзервовую каманду клуба. У 2009 годзе падпісаў з клубам прафесійны кантракт. Дэбютаваў за «Базель» 12 ліпеня 2009 года ў першым матчы сезона, выйшаўшы на поле ў гульні супраць клуба «Санкт-Гален»[3]. 9 лістапада ігрок забіў свой першы гол за клуб у хатнім пераможным матчы супраць «Ксамакса», дзе каманда з Базеля была мацней з лікам 4:1[4]. Разам з клубам атрымаў шэраг тытулаў.
«Баварыя»
[правіць | правіць зыходнік]9 лютага 2012 года «Базель» абвясціў пра набыццё іграка нямецкім клубам «Баварыяй»[5]. Кошт трансферу, як паведамлялася, склаў 11,6 млн еўра, а сам ігрок падпісаў кантракт з мюнхенскім клубам да 30 чэрвеня 2016 года.
«Інтэр»
[правіць | правіць зыходнік]9 студзеня 2015 года Шакіры перайшоў у склад італьянскага «Інтэра», з якім падпісаў кантракт на 4,5 гады[6]. Акрамя італьянскага гранда іграком цікавіўся англійскі «Сток Сіці»[7].
«Сток Сіці»
[правіць | правіць зыходнік]11 жніўня 2015 года Шакіры перайшоў у «Сток Сіці», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Сума трансферу склала рэкордныя для клуба 12 млн фунтаў стэрлінгаў. У сваім першым сезоне за «Сток Сіці» Джэрдан правёў 27 матчаў і забіў тры галы. Яго першы выхад на поле ў складзе «Сток Сіці» адбыўся 22 жніўня 2015 года ў матчы супраць «Норвіч Сіці».
«Ліверпул»
[правіць | правіць зыходнік]13 ліпеня 2018 года «Ліверпул» падпісаў з Шакіры пяцігадовы кантракт, выплаціўшы «Сток Сіці» 13 млн фунтаў стэрлінгаў згодна з опцыяй выкупу. 27 кастрычніка 2018 года ў матчы 10-га тура англійскай Прэм’ер-лігі, у якім «Ліверпул» перамог «Кардыф Сіці» з лікам 4:1, Шакіры забіў свой першы гол за «чырвоных». 1 чэрвеня 2019 года ў складзе «Ліверпула» Шакіры стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў.
«Алімпік Ліён»
[правіць | правіць зыходнік]23 жніўня 2021 года Шакіры перайшоў у французскі «Алімпік Ліён» за 6 млн еўра (5 млн фунтаў стэрлінгаў), падпісаўшы трохгадовы кантракт.
«Чыкага Файр»
[правіць | правіць зыходнік]9 лютага 2022 года Шакіры перайшоў у клуб MLS «Чыкага Файр», падпісаўшы кантракт у якасці прызначанага іграка да канца сезона 2024. Стаўшы найдаражэйшым у гісторыі клуба, трансфер паводле звестак прэсы абыйшоўся ў 7,5 млн долараў. У амерыканскай лізе ён дэбютаваў 26 лютага ў матчы стартавага тура сезона 2022 супраць «Інтэр Маямі». 19 сакавіка ў матчы супраць «Спортынг Канзас-Сіці» забіў свой першы гол у MLS, рэалізаваўшы пенальці.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за моладзевую зборную Швейцарыі. У 2010 годзе быў запрошаны ў асноўную зборную краіны, дэбютаваў 3 сакавіка 2010 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругвая, які скончыўся паражэннем швейцарцаў з лікам 1:3.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Базель»:
- Чэмпіён Швейцарыі: 2009, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Швейцарыі: 2010, 2012
«Баварыя»:
- Чэмпіён Германіі: 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Германіі: 2013, 2014
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2013
«Ліверпул»:
- Чэмпіён Англіі: 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2019
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2019
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2019
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Xherdan Shaqiri // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Xherdan Shaqiri // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ St. Gallen 2 — Basel 0. Fcb.ch.
- ↑ Basel 4 — Xamax 1. Fcb.ch
- ↑ Bayern snap up Shaqiri. ESPN.
- ↑ Xherdan Shaqiri: Inter Milan sign Bayern Munich winger. BBC Sport
- ↑ Xherdan Shaqiri: Bayern Munich winger interests Stoke City. BBC Sport
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 17 ліпеня 2014.
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Косаве
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Швейцарыі
- Ігракі зборнай Швейцарыі па футболе
- Ігракі ФК Базель
- Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
- Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
- Ігракі ФК Сток Сіці
- Ігракі ФК Ліверпул
- Ігракі ФК Алімпік Ліён
- Ігракі ФК Чыкага Файр