Валон Бехрамі
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 красавіка 1985[1][2] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | правы паўабаронца, правы абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 30 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Валон Бехрамі (алб.: Valon Behrami; нар. 19 красавіка 1985, Цітава-Мітравіца, Югаславія) — швейцарскі футбаліст албанскага паходжання, паўабаронца італьянскага клуба «Брэшыя». Ігрок нацыянальнай зборнай Швейцарыі (2005—2018).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Валон нарадзіўся ў Косаўскай-Мітравіцы, на тэрыторыю Югаславіі, у албанскай сям’і. Ва ўзросце 5 гадоў разам з бацькамі пераехаў у вёску Стабіа ў швейцарскім італамоўным кантоне Тычына, дзе і пачаў займацца футболам. Першым дарослым клубам Валона стаў «Лугана», пасля паспяховай гульні за яго быў набыты італьянскім «Джэноа», за які гуляў у Серыі B. Сезон 2004/05 правёў на правах арэнды ў «Вероне», пасля чаго ўлетку 2005 года быў набыты «Лацыа».
28 ліпеня 2008 года Бехрамі падпісаў пяцігадовы кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд». Сума трансферу склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў. У студзені 2011 года перайшоў у «Фіярэнціну», пазней выступаў за «Напалі» і нямецкі «Гамбург».
У ліпені 2015 года зноў апынуўся ў Англіі, падпісаўшы трохгадовы кантракт з клубам «Уотфард»[3], які па выніках сезона 2014/15 вярнуўся ў Прэм’ер-лігу. У жніўні 2017 года вярнуўся ў Італію, стаўшы іграком «Удзінезэ»[4].
У ліпені 2019 года перайшоў у «Сьён», аднак ужо ў кастрычніку таго ж года пакінуў каманду[5]. У студзені 2020 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад Джэноа[6]. Пакінуў клуб у студзені 2022 года і неўзабаве стаў іграком «Брэшыі» з Серыі B.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Яшчэ на маладзёжным узроўні пачаў выступаць за Швейцарыю, а ў 2005 годзе дэбютаваў у нацыянальнай зборнай. У складзе зборнай Швейцарыі прымаў удзел у чэмпіянатах свету 2006, 2010 і 2014.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Італіі: 2014
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Valon Behrami // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ VALON BEHRAMI // Argentine Soccer Database
- ↑ «Уотфорд» объявил о трансфере Бехрами
- ↑ Бехрами перешел в «Удинезе»
- ↑ Бехрами ушел из «Сьона» через 3 месяца после подписания контракта
- ↑ Бехрами вернулся в «Дженоа», Дестро перейдет в клуб на правах аренды
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валон Бехрамі
- Нарадзіліся 19 красавіка
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Косаўска-Мітравіцы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Швейцарыі
- Ігракі зборнай Швейцарыі па футболе
- Ігракі ФК Брэшыя
- Ігракі ФК Джэноа
- Ігракі ФК Сьён
- Ігракі ФК Удзінезэ
- Ігракі ФК Уотфард
- Ігракі ФК Гамбург
- Ігракі ФК Напалі
- Ігракі ФК Фіярэнціна
- Ігракі ФК Вест Хэм Юнайтэд
- Ігракі ФК Лацыа
- Ігракі ФК Элас Верона
- Ігракі ФК Лугана