Джэром Дэвід Сэлінджэр
Джэром Дэвід Сэлінджэр | |
---|---|
англ.: Jerome David Salinger | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1919[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 2010[4][2][…] (91 год) |
Месца смерці |
|
Пахаванне |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Клэр Дуглас[d] |
Дзеці | Мэт Сэлінджэр[d] і Маргарэт Сэлінджэр[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, раманіст |
Гады творчасці | з 1940 |
Мова твораў | англійская |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэро́м Дэ́від Сэ́лінджэр (англ.: Jerome David Salinger [ˈsælɪndʒər]; 1 студзеня 1919, Нью-Ёрк — 27 студзеня 2010, Корніш, Нью-Гэмпшыр) — амерыканскі празаік, класік літаратуры ЗША XX стагоддзя, найбольш вядомы як аўтар рамана «Лавец у жыце»[6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Першыя апавяданні пачаў пісаць яшчэ ў Манхэтэнскай школе (сярэдзіна 1930-х). У пачатку 1940-х дэбютаваў з малой прозай у часопісе «Story», дзе было надрукаванае апавяданне «Маладыя людзі» (The Young Folks). Дж. Сэлінджэр не скончыў ні каледжа, ні ўніверсітэта і пасварыўся з бацькам; ён вырашыў прысвяціць сябе літаратуры.
У 1942 пісьменнік пайшоў у войска. Сяржант Сэлінджэр служыў у контрвыведцы, удзельнічаў у аперацыі «Нептун». З таго часу ваенная тэма стала адной з галоўных у яго творчасці.
У перыяд 1940—65 г. былі надрукаваныя 22 апавяданні, аповесці «Фрэні і Зуі», «Вышэй кроквы, цесляры!» і «Сэймур: Уводзіны», але значная частка яго твораў пакуль не апублікаваная. Вядомасць прынёс раман «Лавец у жыце» (1951), у якім успрымальны да прыгажосці летуценны падлетак процістаіць практыцызму, канфармізму і спажывецтву дарослых. Пасля поспеху рамана пісьменнік пакрысе рабіўся самотнікам — амаль не даваў інтэрв'ю, рэдка публікаваўся, а ў 1965 наогул спыніў супрацоўніцтва з літаратурнымі часопісамі. Таксама Дж. Сэлінджэр забараніў перавыдаваць свае раннія творы ажно да апавядання 1948 года «Добра ловіцца рыбка-бананка» і адмовіўся ад прапановаў экранізаваць свае творы (адно з апавяданняў экранізавалі, але фільм пісьменніку не спадабаўся). З канца 1940-х пачаў цікавіцца філасофіяй дзэн, індуізмам, пазней практыкаваў гамеапатыю і нетрадыцыйную медыцыну. Ён імкнуўся пазбегнуць папулярнасці і з сярэдзіны 1960-х пачаў пісаць толькі для сябе.
Паводле пэўных звестак, Дж. Сэлінджэр напісаў яшчэ два раманы і шмат твораў малой формы. У ізаляцыі ад астатняга свету ён пражыў да самай смерці. Пісьменнік негатыўна рэагаваў на абнародаванне сваіх лістоў, балюча ўспрымаў з'яўленне розных рэмэйкаў і сіквэлаў «Лаўца ў жыце». Гадамі ён амаль не кантактаваў з людзьмі, не выступаў на тэлебачанні і радыё; творы позняга Дж. Сэлінджэра не прызначаліся для прыжыццёвай публікацыі.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Лавец у жыце (The Catcher in the Rye)
- Вышэй кроквы, цесляры! (Raise High the Roof Beam, Carpenters)
- Сімор: Уводзіны (Seymour: An Introduction)
- Фрэні і Зуі (Franny and Zooey)
- Гэпварт 16, 1924
- Пабачся з Эдзі
- Вінаваты, выпраўлюся
- Добра ловіцца рыбка-бананка (A Perfect Day for Bananafish)
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Гэпварт (пер. П. Марціновіча) // Крыніца. 1996. № 3(19).
- Раз на тыдзень — не смяротна (пер. А. Арцёмава) // ПрайдзіСвет. 2013. № 11.
- Час бананавых рыбак (пер. І. Бабкова) // Наша Ніва
Зноскі
- ↑ Itaú Cultural J. D. Salinger // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б J. D. Salinger // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118605054 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ McGrath C. J. D. Salinger, Literary Recluse, Dies at 91 // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2010. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 13 сакавіка 2021.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 19 жніўня 2024.
- ↑ Пераклад назвы рамана паводле А. Арцёмава (2013). Паводле Т. Камароўскай (2002) назва рамана перакладзена як «Над безданню ў жыце»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Камароўская Т. Я. Сэ́лінджэр Джэрам Дэйвід // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 328. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сэ́линджер Джером Дэйвид // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 707. — 750 с. — 100 000 экз.
- Сэ́линджер Джером Дэйвид / Зверев А. М. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 149. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 27 студзеня
- Памерлі ў 2010 годзе
- Памерлі ў Нью-Гэмпшыры
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Пісьменнікі ЗША
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Пісьменнікі XXI стагоддзя
- Пісьменнікі ЗША XX стагоддзя
- Англамоўныя пісьменнікі
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны