Джэром Робінс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Джэром Робінс
Партрэт
Род дзейнасці харэограф, артыст балета, балетмайстар, тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1918(1918-10-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 ліпеня 1998(1998-07-29)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт jeromerobbins.org
Commons-logo.svg Джэром Робінс на Вікісховішчы

Джэром Робінс (англ.: Jerome Robbins, 11 кастрычніка 1918 — 29 ліпеня 1998) — амерыканскі харэограф і рэжысёр. Уладальнік сумеснай прэміі «Оскар» з Робертам Уайзам за фільм «Вестсайдская гісторыя» (1961). Адзіны рэжысёр, які атрымаў гэтую прэмію за свой дэбютны фільм, які стаў і апошнім.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і яўрэйскіх эмігрантаў пад імем Ерамія Вільсан Рабіновіч (англ.: Jerome Wilson Rabinowitz). У дзяцінстве вучыўся ігры на скрыпцы.

У 1936 годзе, ва ўзросце васемнаццаці гадоў, паступіў у танцавальную школу. Як танцоўшчык выступаў у камічным амплуа, стаў вядомы ў 1942 годзе пасля выканання ролі Пятрушкі ў аднайменным балеце Ігара Стравінскага. У сярэдзіне саракавых гадоў быў членам камуністычнай партыі Амерыкі, за што пазней пераследваўся за «антыамерыканскую дзейнасць».

Стаў балетмайстрам трупы Нью-Ёрк Сіці балет па запрашэнні Джорджа Баланчына. Шматгадовае творчае супрацоўніцтва двух балетмайстраў з’яўляецца унікальным у гісторыі балетнага тэатра: з’яўляючыся поўнай супрацьлегласцю адзін аднаго як па стылі, так і па прынцыпе працы, яны доўгія гады займалі раўнапраўнае становішча ў трупе. У адрозненне ад Баланчына, які ўвесь час патрабаваў ад выканаўцаў пераадольваць сябе, выходзіць за межы сваіх тэхнічных магчымасцяў, Робінс больш увагі звяртаў на акцёрскія аспекты працы. Таксама яго адрознівала незвычайнае пачуццё гумару, што знайшло сваё адлюстраванне ў балеце «Канцэрт» (1956).

Робінс актыўна працаваў як у балеце, куды ён прыўнёс прыёмы эстраднага джаз-танца, так і ў мюзікле. Свой першы спектакль, балет «Матросы на беразе» на музыку Леанарда Бернстайна (1944), ён у тым жа годзе пераставіў на Брадвеі ў якасці мюзікла «Звальненне ў горад».

Асаблівую вядомасць Робінсу прынёс фільм «Вестсайдская гісторыя» (1961), зняты паводле ўласнага мюзіклу 1957 года. Пісьменнае лібрэта, дынамічны сюжэт, экспрэсіўная харэаграфія, у якой зліліся класічная тэхніка і сучасны танец, зрабілі гэты фільм-мюзікл вядомым ва ўсім свеце, а яго стваральніку прынеслі прэмію «Оскар» 1962 года ў намінацыі «лепшая рэжысура» (упершыню гэтая ўзнагарода была падзелена двума людзьмі). Апошнім мюзіклам, пастаўленым Робінсам, стаў «Скрыпач на даху» (1964).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 3,0 3,1 Jerome Robbins // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.