Джэф Безас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Джэф Безас
англ.: Jeff Bezos
Jeff Bezos at Amazon Spheres Grand Opening in Seattle - 2018 (39074799225) (cropped).jpg
Імя пры нараджэнні: англ.: Jeffrey Preston Jorgensen
Дата нараджэння: 12 студзеня 1964(1964-01-12)[1][2][3] (55 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Джэф Безас на Вікісховішчы

Джэфры Прэстан «Джэф» Безас (англ.: Jeffrey Preston «Jeff» Bezos; нар. 12 студзеня 1964, Альбукерке, Нью-Мексіка, ЗША) — амерыканскі прадпрымальнік, кіраўнік і заснавальнік інтэрнет-кампаніі Amazon.com, заснавальнік і ўладальнік аэракасмічнай кампаніі Blue Origin і ўладальнік выдавецкага дому The Washington Post[4]. У 2018 годзе стаў найбагацейшым чалавекам па версіі Forbes, заняўшы першы радок спісу са $135,6 млрд.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Калі Джэфу было чатыры гады, яго маці выйшла замуж за кубінскага мігранта Мігеля Безаса, які ўсынавіў хлопчыка.

Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт (1986) са ступенямі па электраінжынерыі і камп’ютарных навуках. Да пачатку 1994 года працаваў па спецыяльнасці на Уол-стрыт на розных пасадах. Займаўся распрацоўкай сеткі для міжнароднага гандлю.[5] Пазней заняў пасаду віцэ-прэзідэнта ў кампаніі D. E. Shaw & Co, з якой сышоў летам 1994 года.[6]

У канцы 1994 года, падчас вандроўкі праз краіну з Нью-Ёрка ў Сіэтл, Безас засноўвае інтэрнэт-магазін Amazon.com, пачатковыя інвестыцыі склалі 300 тысяч долараў. Сайт быў запушчаны 16 ліпеня 1995 года, хоць на той момант ён не быў распрацаваны да канца: напрыклад, на ім можна было замовіць адмоўную колькасць кніг.[7] Безас матываваў гэта неабходнасцю апярэдзіць канкурэнтаў.[6] Кампанія пачыналася як кніжны анлайн-магазін і пашыралася да продажу вялікага асартыменту прадуктаў і сервісаў, уключаючы відэа і аўдыё-трансляцыі. Станам на 2019 год гэта найбуйнейшая ў свеце кампанія ў галіне інтэрнэт-гандлю, а таксама найбуйнейшы ў свеце пастаўнік воблачных паслуг праз «Amazon Web Services». У 1997 годзе кампанія Amazon.com выйшла на IPO. У 1999 годзе амерыканскі часопіс Time назваў Безаса чалавекам года.[8]

Безас пашырыў сферу сваіх бізнес-цікавасцей у 2000 годзе, заснаваўшы аэракасмічную кампанію Blue Origin. Blue Origin пачала тэставыя палёты ў космас у 2015 годзе і на той час планавала пачаць камерцыйныя субарбітальныя палёты з людзьмі ў канцы 2018 года. У 2013 годзе за 250 млн долараў прадпрымальнік набыў амерыканскі выдавецкі дом The Washington Post[4]. Безас кіруе іншымі бізнес-інвестыцыямі праз свой венчурны фонд Bezos Expeditions.

24 лістапада 2017 года стаў самым багатым чалавекам Зямлі з $100,3 млрд. На 10 студзеня 2018 года яго багацце складала $106 млрд. На другім месцы і далей Біл Гейтс ($93,3 млрд), Уорэн Бафет ($87,3 млрд), Марк Цукерберг ($77,3 млрд) і Амансіа Артэга ($76,6 млрд).[9]

Да чэрвеня 2018 года багацце Джэфры Безаса вырасла да $139,6 млрд — ён заняў першы радок у рэйтынгу Bloomberg Billionaires Index. Паводле версіі Forbes у рэйтынгу самых уплывовых людзей свету 2018 года Безас на 5-м месцы.[10]

16 ліпеня 2018 года Джэф Безас узначаліў спіс найбагацейшых людзей свету па версіі агенцтва Bloomberg; паводле якога багацце склала $150 млрд.[11]

Зняўся ў адной са сцэн фільма «Стартрэк: Бясконцасць» у ролі іншапланецяніна.[12]

9 студзеня 2019 года Джэф Безас абвясціў пра развод са сваёй жонкай Макензі Безас пасля 25 гадоў шлюбу. На той момант Джэф Безас быў самым багатым чалавекам у свеце. У красавіку 2019 года развод быў афіцыйна аформлены: Макензі Безас атрымае $37,5 млрд адступных.[13]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Brad Stone[en]. The Everything Store. Джефф Безос и эра Amazon = The Everything Store: Jeff Bezos and the Age of Amazon. — 2014. — 416 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-389-08286-1.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 2,2 https://www.thefamouspeople.com/profiles/jeff-bezos-4868.php Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Jeff Bezos // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Основатель Amazon купил за 250 млн долларов The Washington Post. Cybersecurity. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2013.
  5. Jeff Bezos Biography. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012.
  6. 6,0 6,1 Jeff Bezos of Amazon: Birth of a Salesman. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012.
  7. Amazon.bomb: How the internet's biggest success story turned sour. The Guardian (27 чэрвеня 2000). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012.
  8. Jeffrey Preston Bezos: 1999 PERSON OF THE YEAR. Time magazine. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012.
  9. Jeff Bezos’s Net Worth Just Broke $100 Billion , Bloomberg.com (2017-11-24). Праверана 25 лістапада 2017.
  10. Forbes — самые влиятельные люди мира 2018.
  11. Джефф Безос назван самым богатым человеком в современной истории: EADaily (руск.) , EADaily . Праверана 17 ліпеня 2018.
  12. Основатель Amazon сыграл инопланетянина в новом «Стартреке» Архівавана {{{2}}}.
  13. @JeffBezos (9 студзеня 2019). Праверана 10 студзеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]