Дземетрый Фалерскі
Выгляд
| Дземетрый Фалерскі | |
|---|---|
| стар.-грэч.: Δημήτριος ο Φαληρεύς | |
| | |
| Дата нараджэння | 350 да н.э.[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 283 да н.э. |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | палітык, філосаф, бібліятэкар |
| Навуковая сфера | філасофія |
Дземетрый Фалерскі (стар.-грэч.: Δημήτριος Φαληρεύς, 350-283 да н.э.) — старажытнагрэчаскі афінскі дзяржаўны дзеяч і філосаф-перыпатэтык.
Вучань Тэафраста. У 317-307 гадах - абсалютны кіраўнік (эпімелет) Афін; з 297 пры двары Пталамея I Сатэра, адзін з заснавальнікаў Александрыйскай бібліятэкі і Мусеёна. Сабраў і запісаў байкі Эзопа, як паведамляе Дыяген Лаэрцкі.