Дзмітрый Андрэевіч Хлебасолаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Хлебасолаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Андрэевіч Хлебасолаў
Нарадзіўся 7 кастрычніка 1990(1990-10-07)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 69 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Беларусь Баранавічы 59 (23)
2009—2013 Расія Спартак (Масква) 0 (0)
2011   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 30 (6)
2012   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 9 (1)
2013   Германія Дынама (Дрэздэн) 1 (0)
2013 Беларусь Гомель 14 (2)
2014 Беларусь Белшына (Бабруйск) 30 (10)
2015 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 13 (1)
2015 Беларусь Віцебск 11 (4)
2016 Польшча Вісла (Пулавы) 5 (0)
2016 Беларусь Баранавічы 4 (3)
2017 Беларусь Нёман (Гродна) 9 (0)
2018 Беларусь Славія (Мазыр) 23 (2)
2019 Беларусь Баранавічы 8 (1)
2019 Мальдывы Юнайтэд Віктары 6 (5)
2019—2020 Беларусь Баранавічы 29 (25)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (1)
2010—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 15 (9)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2013

Дзмітрый Хлебасолаў (нар. 7 кастрычніка 1990, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў «Баранавічах», дзе трэнерам быў яго бацька — Андрэй Хлебасолаў. Пазней выступаў за моладзевую каманду маскоўскага «Спартака».

Сезон 2011 правёў у арэндзе ў наваполацкім «Нафтане», другую палову 2012 года — у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». У студзені 2013 быў аддадзены ў паўгадовую арэнду дрэздэнскаму «Дынама» з правам выкупу, але правёў толькі адзін матч.

У ліпені 2013 года, скасаваўшы кантракт са «Спартаком», стаў іграком «Гомеля»[3]. У «Гомелі» спачатку гуляў у стартавым складзе, потым стаў толькі выхадзіць на замену.

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель» і ў лютым 2014 года падпісаў аднагадовы кантракт з бабруйскай «Белшынай»[4]. У складзе «Белшыны» стаў асноўным нападнікам. Па выніках сезона 2014 стаў найлепшым бамбардзірам бабруйскага клуба (10 галоў). Па заканчэнні сезона ў студзені 2015 года пакінуў «Белшыну»[5].

Пасля зыходу з «Белшыны» знаходзіўся на праглядзе ў расійскім клубе «Прамень-Энергія», але не падышоў[6]. У выніку ў лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[7]. Трывала выступаў у мікашэвіцкім клубе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і з лаўкі запасных. У ліпені 2015 года кантракт з «Гранітам» па ўзаемнай згодзе быў разарваны[8]. Неўзабаве Дзмітрый стаў іграком «Віцебска»[9]. За палову сезона здолеў забіць 4 галы ў чэмпіянаце, тым самым стаўшы найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у «Белшыну»[10], аднак бабруйскі клуб адмовіўся ад падпісання нападніка. У выніку, у лютым Хлебасолаў падпісаў пагадненне з клубам трэцяга польскага дывізіёна «Вісла» (Пулавы)[11].

У ліпені 2016 пакінуў «Віслу», за якую амаль не гуляў з-за траўм, і ў жніўні вярнуўся ў «Баранавічы»[12]. За баранавіцкую каманду ў Першай лізе ў другой палове сезона 2016 правёў 4 матчы, забіў 3 галы. У пачатку 2017 праходзіў прагляд у «Гарадзеі» і гродзенскім «Нёмане», пазней вярнуўся ў «Баранавічы». У сакавіку 2017 года зноў адправіўся ў «Нёман» і ў выніку падпісаў з гродзенцамі кантракт[13]. У складзе «Нёмана» выступаў у асноўным за дубль, у галоўнай камандзе зрэдку з’яўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену. Па заканчэнні сезона, у снежні 2017 года, стала вядома, што Хлебасолаў пакідае Гродна[14].

У студзені 2018 года адправіўся на прагляд у таджыкскі клуб «Істыклол», але не падышоў у пазней далучыўся да мазырскай «Славіі», з якой у сакавіку падпісаў кантракт[15]. Дапамог мазыранам у сезоне 2018 перамагчы ў Першай лізе, сам пры гэтым у асноўным выхадзіў на замену. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2018 года пакінуў мазырскі клуб[16].

У сакавіку 2019 года зноў далучыўся да «Баранавічаў»[17]. У чэрвені 2019 года перайшоў у мальдыўскі клуб «Юнайтэд Віктары»[18], аднак ужо ў верасні зноў апынуўся ў складзе баранавіцкай каманды[19]. Застаўся ў «Баранавічах» і ў сезоне 2020, калі каманда выбыла ў Другую лігу, стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне.

У сакавіку 2021 года стаўа вядома, што Хлебасолаў завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, за якую забіў 9 галоў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Dmitri Khlebosolov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dmitri Khlebosolov // FBref.com
  3. «Гомель» подтвердил переход Хлебосолова(недаступная спасылка)
  4. Дмитрий Хлебосолов стал игроком "Белшины"
  5. Дмитрий Хлебосолов покинул "Белшину"
  6. Хлебосолов не подошел «Луч-Энергии»
  7. Дмитрий Хлебосолов перешел в "Гранит"
  8. Футбол. Дмитрий Хлебосолов покинул "Гранит"
  9. Дмитрий Хлебосолов подписал контракт с "Витебском"
  10. Дмитрий Хлебосолов присоединился к "Белшине" на сборе в Пинске
  11. Хлебосолов перешел в польскую «Вислу» из третьего дивизиона
  12. Пять новых игроков усилили ФК «Барановичи»(недаступная спасылка)
  13. Дмитрий Хлебосолов подписал контракт с "Неманом"
  14. Дмитрий Хлебосолов покидает "Неман"
  15. Дмитрий Хлебосолов стал игроком "Славии"
  16. Дмитрий Хлебосолов покинул "Славию"
  17. Дмитрий Хлебосолов присоединился к «Барановичам»
  18. Дмитрий Хлебосолов расторг контракт с "Барановичами" и продолжит карьеру на Мальдивах
  19. Дмитрий Хлебосолов покинул Мальдивы и вернулся в Барановичи

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]