Перайсці да зместу

Дзмітрый Паўлавіч Бяляцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Бяляцкі)
Дзмітрый Паўлавіч Бяляцкі
Дата нараджэння 2 лістапада 1906(1906-11-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 чэрвеня 1983(1983-06-02) (76 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, медыцынскі адміністратар, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера медыцына, гігіена
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1967)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны ўрач Беларускай ССР Выдатнік аховы здароўя СССР

Дзмітрый Паўлавіч Бяля́цкі (2 лістапада 1906, в. Пугляі, Аршанскі раён — 2 чэрвеня 1983) — беларускі гігіеніст і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968). Заслужаны ўрач БССР (1967)[1].

У 1926 годзе скончыў педагагічны тэхнікум[2], у 1933 — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1948 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1967 годзе — доктарскую[2].

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. У 1937—1941 гадах галоўны дзяржаўны санітарны інспектар БССР, у 1943—1959 гадах — намеснік міністра аховы здароўя БССР[1]. У 1945—1980 гадах загадчык кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя Мінскага медыцынскага інстытута.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 300 навуковых прац[2]. Работы па арганізацыі аховы здароўя, санітарна-эпідэмічнай справе, па гісторыі медыцыны[1].

  • Охрана материнства и детства в Советской Белоруссии [Текст] / Д. П. Беляцкий ; О-во по распространению полит. и науч. знаний Белорус. ССР. — Минск : [б. в.], 1957. — 34 с. : ил. — 12000 прим..
  • Ахова здароўя ў Беларускай ССР. — Мн., 1958 (совм. с Г. Р. Крючком)
  • Профилактика — основа развития советского здравоохранения. — Мн., 1961.
  • Актуальные вопросы гігены села. (разам з З. К. Магілеўчыкам) // Вестник АМН СССР. 1964. № 7.
  • Развитие санитарного дела в Белорусской ССР. — Мн., 1966
  • Санитарная охрана внешней среды — всенародное дело — Мн., 1974
  • Общественное здоровье и его охрана в Белоруссии за годы Советской власти. — Мн., 1978
  • Право на охрану здоровья — важнейшее конституционное право [Текст] / Д. П. Беляцкий, Е. Я. Белицкая ; Научно-методический совет по пропаганде медицинских знаний, физической культуры и спорта. — Минск : [б. в.], 1980. — 20 с. — (Материал в помощь лектору / Правл. о-ва «Знание» БССР). — Библиогр.: с. 20.

Узнагароджаны 5 ордэнамі, у тым ліку 2 баявымі, медалямі, 5 Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, граматамі іншых ведамстваў, значком «Выдатнік аховы здароўя СССР»[2].

Зноскі

  1. а б в г Беляцкий Дмитрий Павлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 54. — 737 с.
  2. а б в г Беляцкий, Дмитрий Павлович(недаступная спасылка) (руск.)