Дзмітрый Паўлавіч Бяляцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Дзмітрый Паўлавіч Бяляцкі
Дата нараджэння 2 лістапада 1906(1906-11-02)
Месца нараджэння в. Пугляі, Аршанскі раён
Дата смерці 2 чэрвеня 1983(1983-06-02) (76 гадоў)
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера медыцына, гігіена
Месца працы Мінскі медыцынскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Мінскі медыцынскі ўніверсітэт

Дзмітрый Паўлавіч Бяля́цкі (2 лістапада 1906, в. Пугляі, Аршанскі раён — 2 чэрвеня 1983) — беларускі гігіеніст і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968). Заслужаны ўрач БССР (1967)[1].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1926 годзе скончыў педагагічны тэхнікум[2], у 1933 — Мінскі медыцынскі інстытут. У 1948 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1967 годзе — доктарскую[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. У 1937—1941 гг. галоўны дзяржаўны санітарны інспектар БССР, у 1943—1959 — намеснік міністра аховы здароўя БССР[1]. У 1945—1980 гг. загадчык кафедры сацыяльнай гігіены і арганізацыі аховы здароўя Мінскага медыцынскага інстытута.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 300 навуковых прац[2]. Работы па арганізацыі аховы здароўя, санітарна-эпідэмічнай справе, па гісторыі медыцыны[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Охрана материнства и детства в Советской Белоруссии [Текст] / Д. П. Беляцкий ; О-во по распространению полит. и науч. знаний Белорус. ССР. — Минск : [б. в.], 1957. — 34 с. : ил. — 12000 прим..
  • Ахова здароўя ў Беларускай ССР. — Мн., 1958 (совм. с Г. Р. Крючком)
  • Профилактика — основа развития советского здравоохранения. — Мн., 1961
  • Развитие санитарного дела в Белорусской ССР. — Мн., 1966
  • Санитарная охрана внешней среды — всенародное дело — Мн., 1974
  • Общественное здоровье и его охрана в Белоруссии за годы Советской власти. — Мн., 1978
  • Право на охрану здоровья — важнейшее конституционное право [Текст] / Д. П. Беляцкий, Е. Я. Белицкая ; Научно-методический совет по пропаганде медицинских знаний, физической культуры и спорта. — Минск : [б. в.], 1980. — 20 с. — (Материал в помощь лектору / Правл. о-ва «Знание» БССР). — Библиогр.: с. 20.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны 5 ордэнамі, у тым ліку 2 баявымі, медалямі, 5 Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, граматамі іншых ведамстваў, значком «Выдатнік аховы здароўя СССР»[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Беляцкий Дмитрий Павлович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 54. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Беляцкий, Дмитрий Павлович (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бяляцкі Дзмітрый Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8 — С. 406.
  • Змачинская, Н. Ф. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск : МГМИ, 1999. — С. 220—222.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]