Пугляі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Пугляі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 159 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 216[1]
Паштовы індэкс
211032[2]
Аўтамабільны код
2
СААТА
2236804081
Пугляі на карце Беларусі ±
Пугляі (Беларусь)
Пугляі
Пугляі (Віцебская вобласць)
Пугляі

Пугляі — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, у складзе Барздоўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана за 9 км на паўднёвы ўсход ад Оршы. Побач вёсцы праходзіць аўтадарога Крычаў — Орша — Лепель (Р15) і чыгунка Крычаў — Орша.

Побач з вёскай знаходзіцца выток ракі Хватаўкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 годе жыхары вёскі далучыліся да ўзброеннага Гарадзішчанскага паўстання супраць бальшавікоў і супраць мабілізацыі. У вёсцы быў выстаўлены блокпост з кулямётамі, праз які было вырашана не пускаць чырвонаармейцаў[3]. У 1924—1961 гадах цэнтр Пугляйскага сельсавета.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Свята-Георгіеўская царква
  • Каля царквы знаходзіўся помнік удзельніку паходу супраць Напалеона генерал-маёру Аляксею Пятровічу Мелісіну[ru]. Як сведчыў надпіс, генерал нарадзіўся ў 1766 годзе, а ў 1788-м уступіў у шлюб з дачкой князя Кантакузена. Забіты быў у 1813 годзе падчас бітвы пры Дрэздэне. Яго цела пахавалі ў Цепліцах (тэрыторыя сучаснай Чэхіі), а жонцы, якая спрабавала знайсці яго парэшткі і перавезці ў Расію, перадалі толькі мундзір, у якім быў забіты яе сужэнец. І гэты мундзір быў пахаваны ў Пугляеўскай царкве[4].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Белтэлекам Архівавана 21 лістапада 2010.
  2. Белпошта Архівавана 30 чэрвеня 2010.
  3. Стужынская Н. І.. Майданы 1919-га: у пачатку мая спаўняецца 95 гадоў Гарадзішчанскаму паўстанню. Наша Ніва (24 мая 2014). Праверана 24 чэрвеня 2021.
  4. Царскія архівы дапамаглі настаўніцы з Магілёва знайсці ўнікальную інфармацыю пра дарэвалюцыйныя пахаванні
  5. Бяляцкі Дзмітрый Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 406.