Перайсці да зместу

Дзмітрый Васільевіч Цыганкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Васільевіч Цыганкін
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1925(1925-10-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 2023(2023-11-21)[1] (98 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, мовазнавец
Навуковая сфера фіна-ўгразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За адвагу» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Васільевіч Цыганкін (эрз.: руск.: Дмитрий Васильевич Цыганкин; нар. 22 кастрычніка 1925, с. Макшалей, Чамзінскі раён, Рэспубліка Мардовія) — савецкі і расійскі філолаг, фіна-ўгразнавец. Доктар філалагічных навук (1978), прафесар (1979), Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі (1997).

Дзмітрый Цыганкін нарадзіўся 22 кастрычніка 1925 года ў сяле Макшалей Макшалейскай воласці Саранскага павета Пензенскай губерні (цяпер — Чамзінскі раён Рэспублікі Мардовія)[2]. Па нацыянальнасці мардвін (эрзя)[3]. Скончыў 7 класаў Макшалейскай сярэдняй школы, дзе выкладанне вялося на эрзянскай мове. Затым вучыўся ў Большамарэсьеўскай сярэдняй школе, у якой выкладанне вялося на рускай мове[4].

У 1943 годзе сышоў на фронт. Браў удзел у вызваленні Оршы, Мінска, Барысава, Віцебска[4]. Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў арміі[2].

У 1950 годзе дэмабілізаваўся і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Мардоўскага педагагічнага інстытута імя А. І. Паляжаева. У 1954 годзе скончыў інстытут, атрымаўшы спецыяльнасць «Настаўнік рускай мовы і літаратуры, мардоўскай мовы і літаратуры». Працягнуў навучанне ў аспірантуры. У 1958 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Шугураўскі дыялект эрзя-мардоўскай мовы». Выкладаў у Мардоўскім педінстытуце імя А. І. Паляжаева. У 1962 годзе атрымаў званне дацэнта[2]. У 1962—1972 гадах — прарэктар па навучальнай і навуковай працы МДПІ імі А. І. Паляжаева[3], у 1972—1980 гадах — загадчык кафедрай мардоўскіх моў і літаратуры[2]. Чытаў курсы «Гісторыя эрзянскай мовы», «Дыялекталогія эрзянскай мовы», спецкурсы «Анамастыка», «Параўнальная марфалогія фіна-ўгорскіх моў». У 1978 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Марфалогія назоўнікаў (словазмяненне і словаўтварэнне) у эрзянскіх дыялектах». У 1979 годзе быў зацверджаны ў навуковым званні прафесара[2]. У 1980—1987 гадах — дэкан філалагічнага факультэта МДПІ імя А. І. Паляжаева[3]. З 1991 года — загадчык кафедры эрзянскай мовы[2].

Аўтар звыш 200 навуковых прац: артыкулаў, манаграфій, слоўнікаў, падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, праграм для ВНУ і школ[5]. У сферу яго навуковых інтарэсаў уваходзіць фанетыка, лексіка, марфалогія, сінтаксіс, словаўтварэнне, дыялекталогія, тапаніміка і гісторыя мардоўскіх моў[3].

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. http://www.vsar.ru/35431_ushel_iz_jizni_izvestnyy_lingvist_mordovii_dmitriy_vasilevich_tsygankin
  2. а б в г д е Биография(недаступная спасылка). Сайт Дмитрия Цыганкина. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2017. Праверана 24 сакавіка 2017.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н Цыганкин Дмитрий Васильевич(недаступная спасылка). Мордовский государственный университет имени Н. П. Огарёва. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2017. Праверана 23 сакавіка 2017.
  4. а б Валерий Петрухин. Выдающемуся финно-угроведу, известному ученому-языковеду Дмитрию Васильевичу Цыганкину — 90 лет!(недаступная спасылка). «Финно-угорская газета» (30 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2017. Праверана 24 сакавіка 2017.
  5. а б в Г. С. Самаркина. С юбилеем Дмитрий Васильевич!. REGRUSNEWS (20 кастрычніка 2015). Праверана 24 сакавіка 2017.
  • Жизнь в науке профессора Д. В. Цыганкина : финно-угорское языкознание / Г. С. Цыганкин. — Саранск : Мордовский гос. педагогический институт, 2011. — 249 с.
  • Дмитрий Цыганкин. Путь звукометриста по траншеям смерти. ainros.ru. Праверана 24 сакавіка 2017.