Дзмітрый Аляксандравіч Калдун
Дзмітрый Калдун | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Дзмітрый Аляксандравіч Калдун |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1985 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Беларусь |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | гітара, фартэпіяна і вакал |
Жанры | поп-музыка, поп-рок і сінці-поп |
Супрацоўніцтва |
Віктар Дробыш Філіп Кіркораў |
Узнагароды | |
www.koldun.name | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмітрый Аляксандравіч Калдун (руск.: Дмитрий Александрович Колдун; нар. 11 чэрвеня 1985, Мінск) — беларускі спявак.[1]
Пераможца праекту Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6». Прадстаўляў Беларусь на конкурсе Еўрабачанне 2007 з песняй «Work your magic», за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў гэтым конкурсе ўпершыню вывеў сваю краіну ў фінал і заняў шостае месца, атрымаўшы максімальныя 12 балаў ад Ізраіля, Украіны і Расіі. Скончыў хімфак БДУ.
Яго брат — Георгій Калдун, спявак і вядучы тэлеканалу АНТ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]«Народны артыст» і «Фабрыка зорак»
[правіць | правіць зыходнік]У 2004 годзе Дзмітрый стаў фіналістам праекту «Народны артыст-2» на тэлеканале РТР, але не перамог, хоць і запомніўся гледачам.
У 2004 і 2005 гадах Дзмітрый Калдун працаваў у Дзяржаўным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь.
Прымаў удзел у фестывалях: «Маладзечна-2005» і «Славянскі базар» у Віцебску.
У 2006 годзе ўдзельнічаў у нацыянальным адборы Беларускага Еўрабачання («Еўрафэст») з песняй «May be».
У 2006 годзе Д. Калдун перамагае ў праекце Першага Каналу «Фабрыка Зорак-6». Пасля сумеснага выканання з групай «Scorpions» песні «Still loving you», атрымлівае запрашэнне ад саліста Клауса Майне выканаць гэту песню ў рамках сумеснага тура, а таксама атрымлівае ад яго ў падарунак гітару. Пасля перамогі на «Фабрыцы-6» Калдун заключае дагавор з Нацыянальнай музычнай карпарацыяй, і становіцца салістам абноўленага складу гурта «К. Г. Б.» (Калдун, Гуркова, Барсукоў), аднак неўзабаве пакідае яго.
Еўрабачанне 2007
[правіць | правіць зыходнік]У 2007 годзе Дзмітрый выйграў беларускі адбор на Еўрабачанне 2007 «Еўрафэст» з песняй Філіпа Кіркорава «Work your magic» на словы Карэна Кавалерана. Па выніках паўфіналу Еўрабачання 10 мая 2007 года Калдун прайшоў ў фінал конкурсу, дзе заняў шостае месца.
2007
[правіць | правіць зыходнік]- 4 лістапада 2007 года Дзмітрый Калдун выступіў на Манежнай плошчы ў цэнтры Масквы на мітынгу-канцэрце, арганізаваным пракрамлёўскім рухам «Маладая гвардыя Адзінай Расіі», спеў там пра «Люты будатрад».
- Са снежня 2007 года па сакавік 2008 Дзмітрый удзельнічае ў праекце Першага канала «Дзве зоркі», у пары з Наталляй Рудавай.
2008
[правіць | правіць зыходнік]- 1 лютага прайшла цырымонія ўручэння прэмій «Гукавая сцежка». Д. Калдун перамог у намінацыі «Sexy М» і прадставіў на суд гледачоў сваю новую песню «Царэўна».
- Выхад дэбютнага альбому Дзмітрыя Калдуна запланаваны ў 2009 годзе.
- 7 лістапада Калдун разам са сваімі музыкантамі выступіў на разаграванні ў групы «Scorpions» у Мінску.
- 27—30 лістапада ў Маскве адбылася прэм’ера рок-оперы «Зорка і смерць Хоакіна Мур’еты». Дзмітрый Калдун сыграў галоўнага героя — крыважэрнага разбойніка Хаакіна.
2009
[правіць | правіць зыходнік]- 9 лютага 2009 года Дзмітрый Калдун і Аляксандр Асташонак адкрылі студыю гуказапісу «Яшчарка».
- 29 красавіка адбыўся першы сольны канцэрт Дзмітрыя Калдуна з гуртам, з «жывым» гукам у г. Каралёве Маскоўскай вобласці.
- 8 чэрвеня Дзмітрый Калдун выступіў з канцэртнай праграмай на кінафестывалі «Кінатаўр» (г. Сочы).
- 25 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу адбылася 10-я цырымонія ўручэння музычнай прэміі ў вобласці радыёвяшчання «Бог эфіру». Дзмітрый Калдун быў прадстаўлены і перамог у намінацыі «Радыёхіт-выканаўца» з баладай пра каханне — «Царэўна».
- 3 верасня ў маскоўскім клубе «Б2» адбыўся канцэрт-прэзентацыя сольнага альбому Дзмітрыя Калдуна.
- 26 верасня ў мінскім клубе «РЭАКТАР» (Беларусь) адбыўся канцэрт-прэзентацыя сольнага альбому Дзмітрыя Калдуна.
- 29 лістапада ў Санкт-Пецярбургу маскоўскі тэатр Аляксея Рыбнікава прадставіў рок-оперу «Зорка і Смерць Хаакіна Мур’еты» (лібрэта — Павел Грушко), упершыню, пасля лістападаўскіх прэм’ер 2008 года, у ролі Хаакіна Мур’еты выйшаў на сцэну Дзмітрый Калдун.
- З 4 па 10 снежня прайшоў канцэртны тур Дзмітрыя Калдуна па гарадах Беларусі ў падтрымку свайго дэбютнага альбома.
2010
[правіць | правіць зыходнік]- 15 мая: у эфіры радыёстанцый з’явілася новая песня Дзмітрыя Калдуна «У пакоі пустым» (руск.: "В комнате пустой" (музыка: Баграт Вартанян, словы: Ірына Секачова).
- 16 чэрвеня: адбылася прэм’ера відэакліпу на песню «У пакоі пустым» (рэжысёр Арцём Аксененка, аператар Макс Асадчы).
- 20 лістапада: у Мінску (Беларусь) прайшоў міжнародны музычны конкурс «Дзіцячае Еўрабачанне 2010». Дзмітрый Калдун выканаў там фінальны гімн UNICEF «A day without war» (муз. Б. Вартанян, сл. Д. Басік) сумесна з дзецьмі, удзельнікамі конкурсу.
2011
[правіць | правіць зыходнік]- сакавік 2011: у эфіры радыёстанцый з’явілася новая песня Дзмітрыя Калдуна «Начны пілот» (руск.: "Ночной пилот" (музыка: Баграт Вартанян, Дзмітрый Калдун, словы: Карэн Кавалеран, Аляксандр Марозаў)[2]
-
Дзіма Калдун
-
Дзмітрый Калдун на Еўрабачанні 2007
-
Дзмітрый Калдун на Еўрабачанні 2007
Чарты
[правіць | правіць зыходнік]Год | Назва | Чарты [3] | |||
---|---|---|---|---|---|
RUS | Moscow Airplay | Sp.Peterburg Airplay | Выніковы гадавы | ||
2006 | «Прабач за ўсё» | 121 | - | - | - |
2007 | «Work Your Magic» | 2 | 1 | - | 19 |
«Я для цябе» | 5 | 9 | - | 63 | |
2008 | «Царэўна» | 13 | 24 | 27 | 48 |
«Беспрацоўнае каханне» | 132 | - | - | - | |
2009 | «Зорка» | 150 | 72 | 74 | - |
«Настройся на мяне» | 28 | 27 | 87 | 152 | |
2010 | «У пакоі пустым» | 28 | 39 | 53 | 100 |
«Падаў снег» | 45 | 51 | 55 | - | |
2011 | «Начны пілот» | 30 | 24 | 43 | - |
«Караблі» | 107 | - | 49 | - |
«—» песня адсутнічала ў чарту
Зноскі
- ↑ Калдун, Дзьмітры. Фаварыты Дзьмітрыя Калдуна на ТГ: Дземідовіч, «Існасць» і Hair Peace Salon (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. mpby.ru (24 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2019. Праверана 19 снежня 2018.
- ↑ koldun.name
- ↑ Агульныя параметры ратацыі ўсіх трэкаў выканаўцы на радыёстанцыях, якія працуюць у сістэме TOPHIT.RU Архівавана 6 кастрычніка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2017. Праверана 19 мая 2010.
- Олег Мастеров. Дмитрий Колдун: «Честность — мой самый большой плюс, и жирный минус». Архівавана 19 кастрычніка 2011.
- Дзмітрый Калдун ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
- Канал Дзмітрыя Калдуна на YouTube
- Дзмітрыя Калдуна ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
- Асобы
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Расіі
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Тэнары
- Музыканты паводле алфавіта
- Карыстальнікі Twitter
- Карыстальнікі YouTube
- Карыстальнікі Facebook
- Выпускнікі БДУ
- Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне