Дзмітрый Уладзіміравіч Макар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Макар)
Футбол
Дзмітрый Макар
Поўнае імя Дзмітрый Уладзіміравіч Макар
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1981(1981-10-01)[1] (42 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Іслач
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1999 Беларусь Змена-БАТЭ (Мінск) 5 (0)
2000 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 9 (2)
2001—2002 Беларусь Зорка-ВА-БДУ (Мінск) 30 (7)
2003—2004 Беларусь Тарпеда-СКА (Мінск) 53 (9)
2005 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 2 (0)
2006—2007 Беларусь Нёман (Гродна) 33 (8)
2007—2009 Беларусь Мінск 41 (10)
2009—2012 Беларусь Брэст 69 (8)
2012 Беларусь Гарадзея 14 (3)
2013—2014 Беларусь Рэчыца-2014 54 (12)
2015—2016 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 34 (4)
Трэнерская кар’ера
2021— Беларусь Іслач (Мінскі раён) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 студзеня 2022.

Дзмітрый Макар (нар. 1 кастрычніка 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час пацуе трэнерам у клубе «Іслач».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Змена», дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў 2002 годзе ў складзе клуба «Зорка-ВА-БДУ». Пазней гуляў за мінскае «Тарпеда-СКА», у 2005 годзе ў складзе салігорскага «Шахцёра» стаў чэмпіёнам Беларусі, хоць і правёў усяго два матчы. У 2006 стаў найлепшым бамбардзірам гродзенскага «Нёмана», улетку 2007 года вярнуўся ў «Мінск». На наступны год дапамог мінчанам вярнуць месца ў Вышэйшай лізе.

У сярэдзіне 2009 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе спачатку быў іграком асновы, але ў сезоне 2012 страціў месца ў складзе і папоўніў склад першалігавай «Гарадзеі». У 2013 стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97», дзе змяніў звыклае амплуа паўабаронцы на пазіцыю левага абаронцы, стаў адным з лідараў каманды і яе капітанам. У сезоне 2014 дапамог рэчыцкаму клубу (які змяніў назву на «Рэчыца-2014») заняць высокае пятае месца ў Першай лізе.

У пачатку 2015 года з-за фінансавых праблем «Рэчыцы-2014» перайшоў у «Іслач», якой дапамог выйграць Першую лігу 2015. У сакавіку 2016 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[2]. У сезоне 2016 рэдка з’яўляўся ў асноўным складзе, выступаючы ў асноўным за дубль. Таксама падчас сезона пачаў працаваць трэнерам юнацкай каманды «Іслачы». У студзені 2017 года завяршыў кар’еру і поўнасцю перайшоў на трэнерскую працу[3].

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[4], у сувязі з чым перайшоў на працу ў дзіцячую футбольную школу[5].

З 2021 года пачаў працаваць трэнерам у штабе асноўнай каманды «Іслачы». У студзені 2022 года стала вядома, што Макар застанецца ў штабе на наступны сезон[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]