Дзмітрый Уладзіміравіч Макар
Дзмітрый Макар | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Дзмітрый Уладзіміравіч Макар | |
Нарадзіўся | 1 кастрычніка 1981[1] (38 гадоў) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 183 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
1999 | ![]() |
5 (0) |
2000 | ![]() |
9 (2) |
2001 — 2002 | ![]() |
30 (7) |
2003 — 2004 | ![]() |
53 (9) |
2005 | ![]() |
2 (0) |
2006 — 2007 | ![]() |
33 (8) |
2007 — 2009 | ![]() |
41 (10) |
2009 — 2012 | ![]() |
69 (8) |
2012 | ![]() |
14 (3) |
2013 — 2014 | ![]() |
54 (12) |
2015 — 2016 | ![]() |
34 (4) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
|
Дзмітрый Макар (нар. 1 кастрычніка 1981, Мінск) — былы беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскай школы «Змена», дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў 2002 годзе ў складзе клуба «Зорка-ВА-БДУ». Пазней гуляў за мінскае «Тарпеда-СКА», у 2005 годзе ў складзе салігорскага «Шахцёра» стаў чэмпіёнам Беларусі, хоць і правёў усяго два матчы. У 2006 стаў найлепшым бамбардзірам гродзенскага «Нёмана», улетку 2007 года вярнуўся ў «Мінск». На наступны год дапамог мінчанам вярнуць месца ў Вышэйшай лізе.
У сярэдзіне 2009 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе спачатку быў іграком асновы, але ў сезоне 2012 страціў месца ў складзе і папоўніў склад першалігавай «Гарадзеі». У 2013 стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97», дзе змяніў звыклае амплуа паўабаронцы на пазіцыю левага абаронцы, стаў адным з лідараў каманды і яе капітанам. У сезоне 2014 дапамог рэчыцкаму клубу (які змяніў назву на «Рэчыца-2014») заняць высокае пятае месца ў Першай лізе.
У пачатку 2015 года з-за фінансавых праблем «Рэчыцы-2014» перайшоў у «Іслач», якой дапамог выйграць Першую лігу 2015. У сакавіку 2016 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[2]. У сезоне 2016 рэдка з’яўляўся ў асноўным складзе, выступаючы ў асноўным за дубль. Таксама падчас сезону пачаў працаваць трэнерам юнацкай каманды «Іслачы». У студзені 2017 года завяршыў кар’еру і поўнасцю перайшоў на трэнерскую працу[3].
У лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[4], у сувязі з чым перайшоў на працу ў дзіцячую футбольную школу[5].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2005
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2008, 2015
Зноскі
- ↑ Dmitri Makar // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Дмитрий Макар и Юрий Рыжко продлили контракты с "Ислочью"
- ↑ Защитники "Ислочи" Макар и Цыганенко завершили игровые карьеры
- ↑ Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей
- ↑ Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь?
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Іслач
- Ігракі ФК Рэчыца-2014
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Тарпеда Мінск
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК Дарыда
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка