Дзмітрый Сяргеевіч Анцілеўскі
Поўнае імя | Дзмітрый Сяргеевіч Анцілеўскі | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 чэрвеня 1997[1] (26 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг[2] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 90 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Дзмітрый Анцілеўскі (нар. 12 чэрвеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік барысаўскага БАТЭ. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2020—2021).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец дзіцячай школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2014 года пачаў выступаць за дубль, таксама ў 2014 і 2015 гадах выступаў за барысаўскі клуб у Юніёрскай лізе УЕФА.
З 2015 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 29 лістапада 2015 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (3:1), выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму. У снежні 2015 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[3].
Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пазней стаў выступаць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. З ліпеня па верасень 2016 года не гуляў з-за чарговай траўмы. Аднавіўшыся, 14 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць мікашэвіцкага «Граніта» (1:0). Пазней згуляў яшчэ ў некалькіх матчах за асноўную каманду, выходзячы на замену.
У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў магілёўскі «Дняпро»[4]. У складзе магіляўчан стаў рэгулярна з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену. У ліпені 2017 года арэнднае пагадненне, разлічанае на першую палову чэмпіянату, было падоўжана да канца сезона[5].
У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[6] і стаў трэніравацца з «Мінскам». У сакавіку афіцыйна стаў іграком сталічнага клуба[7]. Стаў адным з лідараў каманды, у 16 матчах Вышэйшай лігі забіў 4 галы і аддаў 5 галявых перадач.
У жніўні 2018 года перайшоў у мінскае «Дынама»[8], дзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2019 года стаў часцей выхадзіць на поле, у тым ліку ў асноўным складзе, аднак з чэрвеня таў выступаць толькі за дубль, а ў ліпені выбыў з-за траўмы. У кастрычніку 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[9].
З лютага 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт[10]. Замацаваўся ў аснове, а з лета стаў трывала выхадзіць у стартавым складзе, забіў 7 галоў у чэмпіянаце Беларусі, чым дапамог камандзе заваяваць бронзавыя медалі. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з жодзінскім клубам[11]. У сезоне 2021 з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
У снежні 2021 года, пакінуўшы жодзінскі клуб па заканчэнні кантракта, стаў іграком тбіліскага «Дынама»[12]. Дапамог тбіліскаму клубу па выніках сезона 2022 стаць чэмпіёнам Грузіі. У студзені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[13].
У сакавіку 2023 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[14].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2013—2015 гадах гуляў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).
У лістападзе 2020 года ўпершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2020 года ў матчы Лігі нацый супраць Літвы (2:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2016
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2018, 2020
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2017
У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | дубль | БАТЭ | ![]() |
23 | 3 |
2015 | дубль | БАТЭ | ![]() |
22 | 10 |
2016 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
4 | 0 |
2017 | Д1 | Дняпро | ![]() |
19 | 0 |
2018 (1) | Д1 | Мінск | ![]() |
16 | 4 |
2018 (2) | Д1 | Дынама | ![]() |
2 | 0 |
2019 (1) | Д1 | Дынама | ![]() |
5 | 0 |
2020 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
25 | 7 |
2021 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | ![]() |
24 | 6 |
2022 | Д1 | Дынама (Тбілісі) | ![]() |
24 | 3 |
Зноскі
- ↑ Dmitri Antilevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://fcbate.by/team/base/96
- ↑ Футбол. Дмитрий Антилевский продлил контракт с БАТЭ
- ↑ БАТЭ сообщил об аренде Антилевского в "Днепр"
- ↑ Дмитрий Антилевский остается в "Днепре"
- ↑ БАТЭ расстался с Антилевским
- ↑ Дмитрий Антилевский стал игроком "Минска"
- ↑ Антилевский перешел в минское "Динамо"
- ↑ Минское "Динамо" расторгло контракт с Антилевским
- ↑ Дмитрий Антилевский стал игроком "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Дмитрий Антилевский продлил контракт с Торпедо-БелАЗом
- ↑ Нападающий сборной Беларуси переехал в Грузию
- ↑ Футбол. Дмитрий Антилевский, ставший чемпионом Грузии-2022, покинул тбилисское "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (21 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2023. Праверана 22 студзеня 2023.
- ↑ Дмитрий Антилевский вернулся в БАТЭ (руск.). football.by (14 сакавіка 2023). Праверана 14 сакавіка 2023.
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Дынама Тбілісі