Перайсці да зместу

Дзянісава (Мядзельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дзянісава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
4
Насельніцтва
8 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222376
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240857011
Дзянісава на карце Беларусі ±
Дзянісава (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Дзянісава (Мядзельскі раён)
Дзянісава (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Дзянісава (Мядзельскі раён)

Дзяні́сава[1] (трансліт.: Dzianisava, руск.: Денисово) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.

У 1848 годзе маёнтак Вілейскага павета Віленскай губерні, уладанне памешчыка Пшэсвіцкага. У 1904 годзе маёнтак у складзе Крывіцкай воласці Вілейскага павета, уладанне Багуцкага і іншых. З 1921 года вёска Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.

З 12.10.1940 года ў Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 — Маладзечанскай, з 20.01.1960 — Мінскай абласцей, з 25.12.1962 года ў Мядзельскім раёне, з 09.08.1979 года ў Крывіцкім пасялковым савеце.

У 1949 годзе ў вёсцы арганізаваны калгас «Чырвоны партызан». З 1979 вёска ў складзе калгаса «Беларусь» (цэнтр — Пруднікі, раней калгас імя Жданава).

У 2009 годзе, з пераўтварэннем Крывіцкага пассавета ў сельсавет, Дзянісава ўвайшло ў яго складзе[2].

  • 1904 год — 80 жыхароў
  • 1921 год — 15 двароў, 95 жыхароў.
  • 1931 год — 18 двароў, 96 жыхароў.
  • 1960 год — 95 жыхароў
  • 1997 год — 4 двары, 8 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 219 ад 30 кастрычніка 2009 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» (руск.)