Перайсці да зместу

Залессе (Мядзельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Залессе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
17
Насельніцтва
31 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222376
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240857017
Залессе на карце Беларусі ±
Залессе (Мядзельскі раён) (Беларусь)
Залессе (Мядзельскі раён)
Залессе (Мядзельскі раён) (Мінская вобласць)
Залессе (Мядзельскі раён)

Зале́ссе[1] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.

У 1904 годзе вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 110 жыхароў. У 1921 годзе ў Крывіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 21 двор, 126 жыхароў. У 1931 годзе ў Крывіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 21 двор, 123 жыхары[2].

З 12 кастрычніка 1940 года ў Вераб’ёўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай абласцей, з 27 сакавіка 1959 года ў Пузырскім сельсавеце[3], з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці, з 25 снежня 1962 года ў Мядзельскім раёне. У 1950 годзе вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Герой працы». З 1975 года вёска знаходзіцца ў складзе калгаса «Бальшавік» (цэнтр — вёска Пузыры).

Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Пузыроўскага сельсавета[4].

  • 110 жыхароў (1960)
  • 17 двароў, 31 жыхар (1997)
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. — Warszawa, 1938. — Vol. 1. — S. 60.
  3. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.