Задубенне
Вёска
Задубенне
|
Задубе́нне[1] (трансліт.: Zadubiennie, руск.: Задубенье) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1904 годзе вёска Крывіцкай воласці Вілейскага павета, 243 жыхары. У 1908 годзе 40 двароў, 295 жыхароў.
У 1921 годзе вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета, 247 жыхароў. У 1931 годзе вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета, 331 жыхар.
З 12 кастрычніка 1940 года ў Пузыроўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Мядзельскім раёне, з 9 жніўня 1979 года ў Крывіцкім пасялковым савеце. У 1949 годзе вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Пушкіна. З 1979 года вёска знаходзіцца ў складзе калгаса імя Жданава (цэнтр — вёска Пруднікі), з сакавіка 1990 года — калгаса «Беларусь».
У 2009 годзе, з пераўтварэннем Крывіцкага пассавета ў сельсавет, Задубенне ўвайшло ў склад апошняга[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 294 жыхары (1960)
- 75 двароў, 153 жыхары (1997)
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]Магазін, бібліятэка, клуб, жывёлагадоўчая ферма. У цэнтры вёскі помнік 15 землякам, жыхарам вёсак калгаса імя Пушкіна, якія загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны (пастаўлены ў 1965 г.).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 219 ад 30 кастрычніка 2009 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці» (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Zadubienie, wieś, powiat wilejski, gmina Krzywicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 251.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх