Аляксандр Сямёнавіч Кляўчэня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Сямёнавіч Кляўчэня
Дата нараджэння 18 верасня 1924(1924-09-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 2002(2002-03-10) (77 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1971)
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Сямёнавіч Кляўчэня (18 верасня 1924, в. Дзяніскавічы, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 10 сакавіка 2002) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1971), прафесар (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, філасофскае аддзяленне, 1954; аспірантура).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1957—1995, кафедра гісторыі філасофіі і логікі, у 1974—1988 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэарэтыка-метадалагічныя праблемы філасофіі і логікі; гісторыя філасофіі і грамадска-палітычнай думкі Беларусі і Польшчы.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Вопросы истории марксистско-ленинской философии в Польше эпохи империализма : автореферат диссертации … доктора философских наук : 09.622 / А. С. Клевченя. — Минск, 1970.
  • Общественно-политические и философские взгляды Адама Мицкевича : автореферат диссертации … кандидата философских наук / Клевченя Александр Семенович. ― Минск, 1959.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кляўчэня Аляксандр Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 356. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Клевченя Александр Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [ 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 65.
  • Клевченя Александр Семенович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — [Т. 1] : Брестская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 455.
  • Клевченя Александр Семенович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 127—128.