Дзяніс Віктаравіч Грачыха
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Дзяніс Віктаравіч Грачыха | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
22 мая 1999[1] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 183 см[3] | ||||||||||||||||||
Вага | 72 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 18 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Дзяніс Грачыха (нар. 22 мая 1999) — беларускі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Жэніс» з Астаны (у арэндзе з барысаўскага БАТЭ).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі[4]. Неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 23 кастрычніка 2017 года ў хатнім матчы супраць БАТЭ (0:2), адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі правага абаронцы. У сезоне 2018 замацаваўся ў стартавым складзе магіляўчан.
У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро»[5], а ў красавіку быў аддадзены ў арэнду брэсцкаму «Руху»[6]. У жніўні 2019 года перайшоў у «Рух» на трывалай аснове, падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У якасці іграка асновы дапамог брэсцкай камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, у 2020—2021 гадах гуляў за «Рух» у Вышэйшай лізе, трывала з’яўляючыся ў стартавым складзе.
У сакавіку 2022 года, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, некаторы час трэніраваўся з «Мінскам», а неўзабаве папоўніў склад мінскага «Дынама»[8]. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У чэрвені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[9]. У ліпені 2022 года трэніраваўся з падмаскоўнымі «Хімкамі», аднак бакі не дамовіліся аб пераходзе, і хутка футбаліст вярнуўся ў «Дынама», падпісаўшы новы кантракт да канца сезона 2022[10].
У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[11] і неўзабаве стаў іграком барысаўскага БАТЭ[12]. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі да канца 2025 года і быў аддадзены ў арэнду ў казахстанскі «Жэніс»[13].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў асноўным іграком моладзевай зборнай.
З 2021 года пачаў прыцягвацца да нацыянальнай зборнай Беларусі, аднак упершыню згуляў за яе 3 чэрвеня 2022 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Лігі нацый УЕФА супраць Славакіі (0:1).
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2017 | Д1 | Дняпро | ![]() |
4 | 0 |
2018 | Д1 | Дняпро | ![]() |
26 | 0 |
2019 (пач.) | дубль | Дняпро | ![]() |
2 | 0 |
2019 | Д2 | Рух | ![]() |
23 | 7 |
2020 | Д1 | Рух | ![]() |
26 | 6 |
2021 | Д1 | Рух | ![]() |
28 | 4 |
2022 | Д1 | Дынама | ![]() |
27 | 4 |
2023 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
17 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Denis Grechikho // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://dinamo-minsk.by/osnovnoj-sostav/2022/denis-grechiho
- ↑ https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2025/dzyanis-grachyha
- ↑ Шесть футболистов подписали контракты с могилевским «Днепром» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Четыре игрока "Днепра" будут выступать в объединенной команде (руск.). football.by (11 сакавіка 2019). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ "Дняпро" отдал Дениса Гречихо в "Рух" (руск.). football.by (10 красавіка 2019). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ "Рух" выкупил у "Дняпро" права на Гречихо (руск.). football.by (15 жніўня 2019). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Синенко, Виллиам и Гречихо стали игроками минского "Динамо" (руск.). football.by (31 сакавіка 2022). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Гречихо и Виллиам покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (30 чэрвеня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Гречихо подписал новый контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (20 ліпеня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Минское "Динамо объявило о расставании с игроками (руск.). football.by (2 снежня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ Гречихо и Концевой подписали контракты с БАТЭ (руск.). football.by (5 снежня 2022). Праверана 12 лютага 2024.
- ↑ БАТЭ подтвердил аренду Гречихо в "Женис" (руск.). football.by (10 лютага 2024). Праверана 12 лютага 2024.