Дзяніс Дзмітрыевіч Фірага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзяніс Фірага
Поўнае імя Дзяніс Дзмітрыевіч Фірага
Нарадзіўся 20 лістапада 2000(2000-11-20) (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 73 кг
Пазіцыя нападнік
Маладзёжныя клубы
2009—2012 Беларусь Фартуна (Мінск)
2013 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
2013—2015 Беларусь ДЮСШ Мінскага раёна
2016—2017 Беларусь Іслач (Мінскі раён)
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 2 (0)
2021   Беларусь Маладзечна 7 (6)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Дзяніс Фірага (нар. 20 лістапада 2000, Бараўляны, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», з 2017 года пачаў выступаць за дубліруючы склад «Іслачы». У канцы 2018 года стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. 24 лістапада 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы перадапошняга тура супраць «Слуцка» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Неўзабаве падпісаў першы трохгадовы кантракт з клубам[1].

У далейшым выступаў у асноўным за дубль, у 2020 годзе правёў яшчэ адзін матч у Вышэйшай лізе. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Маладзечна»[2]. У лістападзе 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[3].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Іслач Беларусь 23 3
2018 Д1 Іслач Беларусь 1 0
2019 дубль Іслач Беларусь 25 13
2020 Д1 Іслач Беларусь 1 0
2021 (1) Д1 Іслач Беларусь 0 0
2021 (2) Д3 Маладзечна Беларусь 7 6

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. 18-летний форвард Фираго подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (30 лістапада 2018). Праверана 18 красавіка 2024.
  2. Нападающий «Ислочи» Фираго отправился в аренду в «Молодечно-2018» (руск.). by.tribuna.com.
  3. Денис Фираго покидает "Ислочь" (руск.). football.by (22 лістапада 2021). Праверана 18 красавіка 2024.