Дзяніс Цімафеевіч Мядзведзеў
Поўнае імя | Дзяніс Цімафеевіч Мядзведзеў | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
26 студзеня 1988[1] (37 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Дзяніс Мядзведзеў (нар. 26 студзеня 1988, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец «Гомеля», доўгі час гуляў за дубль гэтага клуба. Пачынаючы з сезона 2008 стаў трапляць у асноўны склад «Гомеля». Па выніках сезона 2009 «Гомель» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і Дзяніс адправіўся ў арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». Улетку 2010 вярнуўся з арэнды і стаў выступаць за каманду «Гомель-2» у Другой лізе.
З 2011 года выступаў у Першай лізе за мінскі СКВІЧ, светлагорскі «Хімік» і «Рэчыцу-2014». У гэтых клубах трывала гуляў у аснове.
Са снежня 2014 года трэніраваўся разам з «Гомелем». У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з клубам[2]. З чэрвеня 2015 года замацаваўся ў асноўным складзе «Гомеля», гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У пачатку 2016 года, пасля вылету «Гомеля» з Вышэйшай лігі, перайшоў у мінскі «Прамень». У жніўні 2016 года пакінуў сталічны клуб і неўзабаве вярнуўся ў светлагорскі «Хімік».
У пачатку 2017 года далучыўся да стаўбцоўскага «Нёмана-Агра», а ў жніўні таго ж года стаў іграком «Узды». У лютым 2018 года па выніках справы аб дагаварных матчах (да якіх паўабаронца меў адносіны падчас выступаў за «Прамень») атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[3]. У 2018 годзе працаваў па-за футболам, выступаючы таксама на аматарскім узроўні[4].
У жніўні 2020 года быў зноў дыскваліфікаваны на 2 гады па чарговай справе аб дагаварных матчах[5].
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2005 | дубль | Гомель | ![]() |
11 | 0 |
2006 | дубль | Гомель | ![]() |
22 | 1 |
2007 | дубль | Гомель | ![]() |
26 | 0 |
2008 | Д1 | Гомель | ![]() |
3 | 0 |
2009 | Д1 | Гомель | ![]() |
5 | 0 |
2010 (1) | Д2 | Ведрыч-97 | ![]() |
15 | 0 |
2010 (2) | Д3 | Гомель-2 | ![]() |
16 | 2 |
2011 | Д2 | СКВІЧ | ![]() |
21 | 0 |
2012 | Д2 | Хімік | ![]() |
26 | 0 |
2013 | Д2 | Ведрыч-97 | ![]() |
29 | 0 |
2014 | Д2 | Рэчыца-2014 | ![]() |
30 | 0 |
2015 | Д1 | Гомель | ![]() |
17 | 0 |
2016 (1) | Д2 | Прамень | ![]() |
13 | 0 |
2016 (2) | Д2 | Хімік | ![]() |
10 | 0 |
2017 (1) | Д2 | Нёман-Агра | ![]() |
13 | 0 |
2017 (2) | Д3 | Узда | ![]() |
10 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Denis Medvedev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Гомель" подписал контракт с Денисом Медведевым (руск.). football.by (14 сакавіка 2015). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (20 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 5 сакавіка 2018.
- ↑ Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
- ↑ Захар Волков дисквалифицирован на два года. Кажется, это решение принято в не самый подходящий момент (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (6 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2022. Праверана 30 чэрвеня 2021.
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Рэчыца-2014
- Ігракі ФК Гомель-2
- Ігракі ФК СКВІЧ
- Ігракі ФК Хімік Светлагорск
- Ігракі ФК Прамень Мінск
- Ігракі ФК Нёман-Агра Стоўбцы
- Ігракі ФК Узда