Перайсці да зместу

Дзіванна мяцёлчатая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзівана малая)
Дзіванна мяцёлчатая

Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Verbascum lychnitis L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  33390
NCBI  1000433
EOL  578532
GRIN  t:41148
IPNI  769963-1
TPL  kew-2454783

Дзіва́нна мяцёлчатая[3], Дзіванна малая[4], Дзіванна мучністая (Verbascum lychnitis) — від кветкавых раслін з роду Дзіванна (Verbascum) сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae) Этымалогія: грэч. λυχνοϛ — «лямпа», грэч. -ιταϛ — суфікс, які паказвае на сувязь з назоўнікам, падабенства.

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934
Агульны выгляд расліны

Двухгадовая травяністая расліна, 50—150 см вышынёй. Лісце суцэльнае, нераўнамерна гародкава-зубчастае, зверху зялёнае, знізу бела апушанае. Ніжняе лісце авальнае, звужанае ў чарашок, верхняе — ланцэтнае, сядзячае, з доўга завостранай верхавінай. Кветкавы вяночак жоўты, часам бялёсы, 12-17 мм шырынёй; усе 5 тычынак з бялёса-прылісткавымі ніткамі.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Расліна натуральна распаўсюджаная ў Марока, Еўропе, заходняй частцы ўмераных абласцей Азіі. святлолюбівая расліна. Ва Украіне расце на лясных палянах, адкрытых схілах, уздоўж дарог на ўсёй тэрыторыі, звычайны; у Крыме толькі ў перадгор’ях і на яйле, рэдка. Пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 1388. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  • Коровяк мучнистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)