Дзмітрый Іванавіч Алейнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дз. І. Алейнік)
Дзмітрый Іванавіч Алейнік
Дата нараджэння 11 мая 1929(1929-05-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 2003
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Уплыў Віталь Канстанцінавіч Цвірка і Валянцін Віктаравіч Волкаў
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Дзмітрый Іванавіч Алейнік (11 мая 1929, п. Беразіно, Мінская вобласць — 2003) — беларускі жывапісец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1981).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1954 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1960 годзе — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут[1]. Вучыўся ў Віталя Цвіркі і Валянціна Волкава. У 1960 годзе пераехаў на Гомельшчыну, дзе жыў і працаваў. Пісаў мастацкія творы ў галіне станковага і манументальнага жывапісу. З 1961 года браў удзел у абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаўках[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1965 года. Жыў у г. Гомелі[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў ў жывапісе ў жанрах лірычнага пейзажа і фігуратыўнай карціны. Асноўныя творы — кампазіцыі «Вечная памяць» (1964—1965), «Бабіна лета»[1] (1966), «Белыя коні», «Восень», «Палескі нафтагігант»[1], «Лясное возера» (1969); пейзажы «Набярэжная», «Над Сожам» (1961), «Вясна на Мазыршчыне», «Веснавы матыў», «Пара сенакосная»[1], «Акно ў восень» (1962), «Вясна. Порт»(1963), «Зімовы вечар» (1963), «Квітнеюць сады» (1968), «Тураўскія прасторы»[1] і інш. Палотны мастака экспанаваліся на абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных выстаўках, а таксама ў Польшчы, ГДР, Чэхаславакіі, Італіі, Алжыры, Тунісе.

Дзмітрый Алейнік — адзін з заснавальнікаў гомельскай школы жывапісу. Яго пэндзлю падпарадкоўваліся трапяткія, амаль няўлоўныя станы прыроды. Мастак умеў перадаць рух ветру, пробліск першых прамянёў сонца і пры гэтым захаваць цэласнасць агульнага стану прыроды, яе натуральнасць. Для яго самым важным і патаемным ў творчым працэсе было непасрэдныя зносіны з прыродай, назіранне і адлюстраванне яе праяў і станаў. З дзіцячых гадоў закаханы ў прыроду роднай Беларусі, Дзмітрый Іванавіч пранёс гэтую любоў праз усе сваю творчасць, захоўваў блізкасць да народнага мастацтва.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Гомельскім краязнаўчым музеі[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Алейнік Дзмітрый Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  2. https://socrealizm.com.ua/gallery/artist/aleinik-di-1929

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алейнік Дзмітрый Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.