Дні еўрапейскай спадчыны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дні еўрапейскай спадчыны былі арганізаваны па ініцыятыве Савета Еўропы. Іх галоўная мэта — павялічыць значэнне культурнай спадчыны для насельніцтва Еўропы, а таксама зацікавіць людзей ў захаванні гістарычнай спадчыны. Для гэтага раней малавядомыя ў Еўропе помнікі культурнай спадчыны зрабілі даступнымі для грамадскасці, а таксама прапануюць адмысловыя туры ў гэтыя месцы. Каардынацыя праекта праходзіць пад кіраўніцтвам «Фонду караля Бодуэна» ў Бруселі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад слоганам «Удыхніце новае жыццё ў культурную спадчыну — Faire passer sur le patrimoine le souffle de la vie» французскі міністр культуры Жак Ланг ў 1984 годзе ўпершыню ў гісторыі Францыі ініцыяваў «Дзень адчыненых помнікаў» (Journées Portes ouvertes monuments historiques). Гэтае мерапрыемства задумвалася як эксперымент, аднак, знайшло такі водгук, што годам пазней, у рамках канферэнцыі Еўрапейскага саюза па абароне архітэктурнай спадчыны ў Еўропе, якая праходзіла ў Гранаде ў кастрычніку 1985 года, быў складзены і падпісаны дагавор. Мэтай рэзалюцыі было паказаць каштоўнасць культурнай спадчыны грамадскасці. У 1992 годзе Савет Еўропы стварыў офіс інфармацыі і камунікацыі.

У 1999 годзе ў дадзенай ініцыятыве прымалi ўдзел 46 краін. Менавіта ў гэтым годзе яна атрымала сваю цяперашняю назву «Дні еўрапейскай спадчыны» (Journées européennes du Patrimoine / European Heritage Days (EHD)).

Увесь верасень у розных краінах з рознай працягласцю і з рознымі тэмамі праходзяць разнастайныя мерапрыемствы, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца павышэнне дасведчанасці аб багацці і разнастайнасці культурнай спадчыны.

Агульныя прынцыпы[правіць | правіць зыходнік]

Усе мерапрыемствы павінны праходзіць у краінах па агульных прынцыпах. А менавіта:

  • Дні еўрапейскай спадчыны праходзяць у выходныя верасня
  • Перавага аддаецца наведванню будынкаў, якія звычайна недаступны для грамадскасці
  • Для будынкаў, якія звычайна адкрыты для наведвання, павінны быць падрыхтаваны спецыяльныя туры, выставы, канцэрты ці шоў.
  • Наведванне помнікаў, калі гэта магчыма, павінна быць бясплатным.
  • Асаблівая ўвага павінна быць нададзена прыцягненню моладзі і дзецям школьнага ўзросту.
  • Паўсюдна выкарыстоўваецца назва «Дні еўрапейскай спадчыны».
  • А таксама лагатып і рэклама.

Дні еўрапейскай спадчыны ў Беларусi[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка Беларусь падпісала Еўрапейскую культурную канвенцыю 18 кастрычніка 1993 годзе і стала актыўнай удзельніцай Дзён Еўрапейскай спадчыны.

  • 26-27 верасня 2013 года — на тэму «Нематэрыяльная гісторыка-культурная спадчына: ахова, супрацоўніцтва, пераемнасць»[1]
  • 30 верасня — 2 кастрычнiка 2016 года — тэма «Спадчына і веды»[2]

Назва «Дні еўрапейскай спадчыны» ў розных краінах[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.