Дом Гаўсмана
Палац | |
Дом Гаўсмана | |
---|---|
![]() Галоўны фасад палаца. Перад ім - Аляксандраўскі сквер | |
53°54′04″ пн. ш. 27°33′53″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Архітэктар | К. Хршчановіч |
Дата заснавання | 1857 |
Дата пабудовы | 1857 год |
Дата скасавання | 1930-я |
Стан | знішчаны |
![]() |
Дом Гаўсмана, або палац Чапскага - колішні будынак у Мінску, які існаваў у XIX — 1-й палове XX ст. рагу вуліц Падгорнай (суч. К. Маркса) і Скобелеўскай (суч. Чырвонаармейская).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў 1857 г. на рагу вуліц Падгорнай і Скобелеўскай (сучасныя вуліцы К. Маркса і Чырвонаармейская) паводле праекта архітэктара К. Хршчановіча. Належаў краязнаўцу, збіральніку беларускіх старажытнасцей М. Гаўсману, потым вядомы як палац Чапскага. У ім знаходзіўся Грамадскі сход. У 1898—1899 гг. тут пачынала сваю дзейнасць Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Разбураны ў канцы 1930-х гадоў пры будаўніцтве будынку ЦК КПБ.
Архітэктуры
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6c/Miensk%2C_Ka%C5%A1arskaja%2C_Ha%C5%ADsman._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9A%D0%B0%D1%88%D0%B0%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%93%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BC%D0%B0%D0%BD_%281917%29.jpg/220px-Miensk%2C_Ka%C5%A1arskaja%2C_Ha%C5%ADsman._%D0%9C%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%2C_%D0%9A%D0%B0%D1%88%D0%B0%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%93%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BC%D0%B0%D0%BD_%281917%29.jpg)
Дом Гаўсмана быў пабудаваны ў эклектычным стылі і спалучаў прыёмы і элементы готыкі, рэнесансу і класіцызму. Будынак уяўляў сабой мураваны двухпавярховы правугольны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Да яго паўднёва-ўсходняга фасада былі прыбудаваныя две невысокія паўкруглыя вежы, упрыгожаныя прафіляванымі зубцамі і завершаныя бельведэрамі са спічастымі вокнамі. Сіметрычны па кампазіцыі галоўны паўночна-заходні фасад вылучалі тры неглыбокія рызаліты, завершаныя складанымі па малюнку франтонамі. У цэнтры бакавых рызалітаў знаходзіліся ўваходы з каванымі навесамі. Прамавугольныя вокны былі аздобленыя ляпнымі ліштвамі. Фрыз меў складаны раслінны арнамент і па баках рызалітаў быў упрыгожаны маскаронамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Гаўсмана