Дом па Савецкай вуліцы, 79 (Бабруйск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Савецкай вуліцы, 79
53°08′14″ пн. ш. 29°13′28″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль неакласіцызм
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000069шыфр 513Г000069
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Савецкай вуліцы, 79 — будынак у Бабруйску. Пабудаваны ў пачатку XX ст. у стылі неакласіцызму. У будынку размешчаная дзіцячая стаматалагічная паліклініка.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Фрагмент фасада
Маскарон

Цагляны аднапавярховы П-падобны ў плане будынак пад вальмавым дахам. Сіметрычна-восевая кампазіцыя галоўнага атынкаванага фасада падкрэслена трыма рызалітамі. Цэнтральны рызаліт, уваходны праём якога вылучаны лучковай навіссю на вітых жалезных кранштэйнах, завершаны фігурным атыкам, дэкарыраваны ляпным картушам, бакавыя — камбінаваным (трохвугольны франтон і прамавугольны атык). Строеныя прамавугольныя вокны галоўнага фасада дэкарыраваны пластычнымі ліштвамі з ляпнымі гірляндамі і валютамі. Вулічны фасад апрацаваны рустыкай, аконтураны філёнгавым цокалем і карнізам на дэнтыкулах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]