Дом па вуліцы Леніна, 53 (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дом па вуліцы Леніна, 53
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1973
Архітэктар Аляксандр Аляксеевіч Бельскі і Анатоль Іванавіч Расейкін

Дом па вуліцы Леніна, 53 — будынак у Віцебску, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, на былым Падлогу. Пабудаваны ў 1973 годзе па праекце архітэктараў А. Бельскага, А. Расейкіна.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Адзінаццаціпавярховы 90-кватэрны мураваны П-падобны ў плане будынак размешчаны на розных узроўнях мясцовасці. На ніжні ўзровень выходзяць падоўжаны галоўны і адзін тарцовы фасады, на верхні — другі тарцовы фасад. На галоўным фасадзе рытмічна чаргуюцца гладкія прасценкі і шырокія аконныя праёмы. На 1-м паверсе размешчаны магазін кулінарыі, кафэ, бар і рэстаран, які займае таксама і цыліндрычны двухпавярховы аб’ём, што прылягае да галоўнага фасада. Тарцовы фасад, які выходзіць на вул. Леніна, мае балконы-лоджыі. Унутраная планіроўка жылой часткі будынка секцыйнага тыпу з адна-, двух- і трохпакаёвымі кватэрамі. 3 галоўным фасадам арганічна спалучаецца партэрны сквер з малымі архітэктурнымі формамі: падпорнай сценкай уздоўж вул. Леніна, лесвіцамі, свяцільнямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]