Перайсці да зместу

Дом па праспекце Незалежнасці, 43

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па праспекце Незалежнасці, 43
53°54′45″ пн. ш. 27°34′44″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Архітэктурны стыль канструктывізм[d] і савецкі класіцызм[d]
Архітэктар Герасім Васілевіч Якушка
Будаўніцтва 19361937 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000191шыфр 712Г000191
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па праспекце Незалежнасці, 43 — жылы дом у Мінску. Пабудаваны ў 1936—1937 гг. з цэглы па праекце архітэктара Герасіма Якушкі. Архітэктура будынка — прыклад спалучэння элементаў канструктывізму і класіцыстычнай спадчыны.

Кампазіцыя будынка складаецца з 5 розных па памерах і архітэктурным вырашэнні аб’ёмаў. Цэнтральны аб’ём мае сіметрычную будову. Вось сіметрыі падкрэслена лесвічнай клеткай з вертыкальным стужкавым шкленнем. Па баках ад яе пяціпавярховыя секцыі і шасціпавярховыя рызаліты з балконамі; вуглавыя часткі на 2—4-м паверхах вылучаны стылізаваным спрошчаным ордарам. Пры дапамозе аб’ёмаў-звязак да цэнтральцай часткі далучаны амаль сіметрычныя бакавыя аб’ёмы, якія па сваёй структуры і дэкоры нагадваюць цэнтральны. Невысокі левы аб’ём-звязка мае праезд на ўзроўні 1-га паверха. Правы аб’ём-звязка — жылы пяціпавярховы будынак з эркерамі, які значна адрозніваецца ад астатніх частак. 1-ы паверх, дзе размешчаны прадпрыемствы гандлю і майстэрні, апрацаваны рустам, уваходы падкрэслены нішамі. Вокны прамавугольныя, на 6-м паверсе — з паўцыркульным завяршэннем. Планіроўка жылых секцый індывідуальная.