Доўгае (возера, Шумілінскі раён)
Выгляд
Доўгае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 0,34 км |
Плошча | 0,22 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,3 км |
Басейн | |
Упадаюць | рака Будавесць |
Выцякаюць | рака Будавесць |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Доўгае — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Будавесць (цячэ праз возера), за 10 км у напрамку на захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Пабеда.
Плошча паверхні 0,22 км².Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,34 км, даўжыня берагавой лініі 3,3 км.
Катлавіна возера моцна выцягнутая з захаду на ўсход. Берагі нізкія, пясчаныя. Вакол возера вузкая забалочаная пойма. Ва ўсходняй частцы Доўгае злучана пратокай з возерам Лоўжа. На поўдні ўпадае ручай.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, гусцяра, плотка, лінь і іншыя віды рыб.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 58. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)