Будавесць (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будавесць
Характарыстыка
Даўжыня 23 км
Басейн 284 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля в. Лоўжа
 • Каардынаты 55°17′43″ пн. ш. 29°31′15″ у. д.HGЯO
Вусце Обаль
 • Вышыня 124,2 м
 • Каардынаты 55°21′51″ пн. ш. 29°24′07″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Обаль → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Шумілінскі раён
physical
Будавесць (рака)
Будавесць (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Будаве́сць — рака ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Обаль (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі складае 23 кіламетра. Плошча вадазбору 284 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Пачынаецца за 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лоўжа (у высокай плыні рака называецца Будавіца) і цячэ па ўсходняй ускраіне Полацкай нізіны. Працякае праз возера Доўгае. Упадае ў Обаль каля вёскі Плігаўкі 2. Асноўныя прытокі — Чарніца (правы) і Баброўка (левы). Рэчышча ад вытоку на працягу 19 км каналізаванае.

У басейне ракі знаходзяцца азёры Малое, Вялікае, Сасноўскае, Латкоўскае, Чорнае Балота і іншыя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Будавесць, рака ў Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 306.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21, 22. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 17, 18. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)
  • Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год. (руск.)
  • Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
  • Ліст карты N-35-36. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]