Друйская лясная дача

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Друйская лясная дача — лясны масіў у Браслаўскім раёне, у міжрэччы Заходняй Дзвіны і Друйкі. Плошча каля 5 тыс. га.

Рэльеф хвалісты з дзюнна-ўзгорыстымі формамі. Пераважаюць хваёвыя (імшыстыя, верасовыя, бруснічныя, радзей чарнічныя) лясы на пясчаных і супясчаных водна-ледавіковых адкладах. У паніжаных месцах невялікія ўчасткі ельнікаў, часцей імшыстых. Сярод лясоў шмат азёр — Берцы, Абаб’е і інш. Ландшафт прыдатны для турызму і адпачынку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]