Дрыс Мертэнс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дрыс Мертэнс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 мая 1987(1987-05-06)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Бельгія
Рост 169 см[3]
Вага 61 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Турцыя Галатасарай
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
1996—1998 Бельгія Лёвен
1998—2003 Бельгія Андэрлехт
2003—2005 Бельгія Гент
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2007 Бельгія Гент 0 (0)
2005—2006   Бельгія Эндрахт Алст 14 (4)
2006—2007   Нідэрланды АГОВВ 35 (2)
2006—2009 Нідэрланды АГОВВ 73 (28)
2009—2011 Нідэрланды Утрэхт 65 (16)
2011—2013 Нідэрланды ПСВ 62 (37)
2013—2022 Італія Напалі 295 (113)
2022— Турцыя Галатасарай
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Бельгія Бельгія (да 17) 4 (0)
2011— Бельгія Бельгія 105 (21)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Расія 2018
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дрыс Ме́ртэнс (нідэрл.: Dries Mertens; нар. 6 мая 1987, Лёвен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, нападнік турэцкага клуба «Галатасарай» і нацыянальнай зборнай Бельгіі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Мертэнс з’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клуба «Андэрлехт», у асноўную каманду якой ніколі не трапляў. У 2005 годзе Дрыс стаў іграком «Гента», аднак на працягу двух сезонаў ігрок знаходзіўся ў арэндах у дробнай бельгійскай і нідэрландскай камандах, у апошнюю з якіх, клуб АГОВВ, у 2007 годзе перайшоў.

У новым клубе, які гуляў у другім дывізіёне нідэрландскага футбола, Дрыс з цягам часу стаў капітанам і набыў статус футбаліста вялікага таленту. 25 мая 2009 года падпісаў кантракт з клубам «Утрэхт».

28 чэрвеня 2011 года Мертэнс разам з партнёрам па «Утрэхту» Кевінам Стротманам перайшоў у склад эйндхавенскага ПСВ. За за гэтыя трансферы нідэрландскі гранд выдаткаваў увогуле 13 млн еўра[4].

У 2013 годзе ігрок перайшоў у італьянскі «Напалі». Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2022 года.

У жніўні 2022 года падпісаў пагадненне з турэцкім «Галатасараем»[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

ПСВ

«Напалі»

«Галатасарай»:

Зноскі

  1. Dries Mertens // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dries Mertens // FBref.com
  3. а б https://web.archive.org/web/20171105030540/http://www.sscnapoli.it/Squadra/Dries-Mertens Праверана 26 кастрычніка 2018.
  4. PSV agree deals for Utrecht duo Dries Mertens & Kevin Strootman. Goal.
  5. Мертенс и Торрейра перешли в "Галатасарай". football.by.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]