Тобі Алдэрвейрэлд
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Тобіяс Альбертынэ Маўрыц Алдэрвейрэлд (нідэрл.: Tobias Albertine Maurits Alderweireld) | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 сакавіка 1989[1][2][…] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Бельгія | |||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Антверпен | |||||||||||||||||||||
Нумар | 23 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тобіяс «Тобі» Альбертынэ Маўрыц А́лдэрвейрэлд (нідэрл.: Tobias «Toby» Albertine Maurits Alderweireld, нідэрландскае вымаўленне [ˈtoːbi ˈɑldərˌweːrəlt]; нар. 2 сакавіка 1989, Вілрэйк, Антверпен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, абаронца клуба «Антверпен» і нацыянальнай зборнай Бельгіі. Часцяком гуляе цэнтральнага абаронцу, але здольны згуляць на правым флангу абароны.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Аякс»
[правіць | правіць зыходнік]Алдэрвейрэлд запісаўся ў моладзевую акадэмію «Аякса» ў жніўні 2004 года, перайшоўшы туды з «Жэрміналя». 22 лютага 2007 года Тобі падпісаў свой першы прафесійны кантракт з клубам да 30 чэрвеня 2010 года. У сезоне 2008/09 быў пераведзены ў галоўную каманду, але дэбютаваў толькі 18 студзеня ў пераможнай гульні супраць клуба НЕК (4:2). 26 лютага ён дэбютаваў у Кубку УЕФА ў гульні супраць італьянскай «Фіярэнціны», якая скончылася ўнічыю з лікам 1:1[3]. Падчас сезона 2009/10 Алдэрвейрэлд атрымаў трывалае месца ў асноўным складзе клуба, дзе гуляў у цэнтры абароны разам са сваім земляком Янам Вертонгенам.
«Атлетыка»
[правіць | правіць зыходнік]31 жніўня 2013 года далучыўся да мадрыдскага «Атлетыка», які заплаціў за бельгійца суму ў памеры 7 млн еўра. З новым клубам кантракт у Тобі разлічаны на 4 гады. На астатнім адрэзку чэмпіянату Тобі згуляў 12 матчаў і стаў пераможцам Ла Лігі. 11 мая ён забіў адзін гол за клуб, зраўняўшы лік у хатнім матчы супраць «Малагі», у перадапошнім туры, гарантуючы клубу магчымасць працягнуць барацьбу за тытул[4]. Алдэрвейрэлд згуляў апошнія сем хвілін і дадатковы час у фінале Лігі чэмпіёнаў 2014, з’явіўшыся на полі замест Філіпі Луіса, аднак каманда была пераможана мадрыдскім «Рэалам».
1 верасня 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў англійскі «Саўтгемптан»[5].
«Тотэнхэм Хотспур»
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 2015 года перайшоў у «Тотэнхэм Хотспур».
Апошнія гады
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2021 года быў набыты катарскім клубам «Аль-Дуайль» за 13 млн фунтаў[6]. У ліпені 2022 года перабраўся ў «Антверпен».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя краіны. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Бельгіі ў 2009 годзе матчам супраць зборнай Чэхіі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Аякс»
- Чэмпіён Нідэрландаў (3): 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2010
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2013
«Атлетыка»
- Чэмпіён Іспаніі: 2014
«Аль-Дуайль»
- Уладальнік Кубка эміра Катара: 2022
«Антверпен»
- Чэмпіён Бельгіі: 2023
- Уладальнік Кубка Бельгіі: 2023
- Уладальнік Суперкубка Бельгіі: 2023
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Toby Alderweireld // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Toby Alderweireld // FBref
- ↑ Leonardo scores to help Ajax advance. USA Today
- ↑ Atlético Madrid 1-1 Málaga. BBC Sport
- ↑ Southampton loan Toby Alderweireld from Atletico Madrid. BBC Sport
- ↑ «Тоттенхэм» продал Алдервейрелда в катарский «Аль-Духайль». Сделка оценивается в 13 млн фунтов. by.tribuna.com
- Нарадзіліся 2 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Вілрэйку
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бельгіі
- Ігракі зборнай Бельгіі па футболе
- Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
- Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
- Ігракі ФК Саўтгемптан
- Ігракі ФК Тотэнхэм Хотспур
- Ігракі ФК Аль-Дуайль
- Ігракі ФК Антверпен