Рамелу Лукаку
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Рамелу Менама Лукаку | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
13 мая 1993[1][2] (29 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 191 см[3] | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 101 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 90 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Рамелу Менама Лукаку (фр.: Romelu Menama Lukaku; нар. 13 мая 1993, Антверпен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Інтэрнацыянале» з Мілана (у арэндзе з англійскага клуба «Чэлсі») і нацыянальнай зборнай Бельгіі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Калі Лукаку споўнілася 16 гадоў 13 мая 2009 года, ён падпісаў прафесійны кантракт з «Андэрлехтам» да 2012 года[4]. Усяго толькі праз 11 дзён ён дэбютаваў у чэмпіянаце Бельгіі матчам 24 мая супраць «Стандарда», выйшаўшы на 69-й хвіліне замест абаронцы Віктара Бернардэса[5]. «Андэрлехт» прайграў матч з лікам 1:0.
На наступны сезон Рамелу стаў іграком асноўнага складу, забіўшы свой першы гол на высокім узроўні ў матчы супраць «Зюлтэ-Варэгема» на 89-й хвіліне. Усяго за сезон Про Лігі 2009/10 Рамелу забіў 15 галоў і яшчэ 4 у матчах Лігі Еўропы.
У жніўні 2011 года Лукаку далучыўся да англійскага «Чэлсі». Лонданскі клуб выкупіў трансфер іграка за 12 млн еўра. Лукаку атрымаў 18 нумар і падпісаў кантракт на пяць гадоў. Дэбютаваў у хатнім матчы супраць «Норвіч Сіці» (2:1) на 83-й хвіліне, выйшаўшы на замену Фернанда Торэсу[6].
Аднак замацавацца футбаліст у «Чэлсі» не здолеў, таму некалькі гадоў правёў у арэндах у іншых англійскіх клубах. 30 ліпеня 2014 года «Эвертан» абвясціў пра падпісанне з Лукаку пяцігадовага кантракта. Сума трансферу склала 28 млн фунтаў. У складзе «Эвертан» замацаваўся ў аснове і стаў галоўным бамбардзірам каманды, чым прыцягнуў увагу вядучых еўрапейскіх клубаў.
У ліпені 2017 года «Манчэстэр Юнайтэд», выйграўшы барацьбу ў «Чэлсі», абвясціў аб падпісанні пяцігадовага кантракта з Лукаку. Сума адступных, па неафіцыйных звестках, склала 75 млн фунтаў плюс 15 млн фунтаў у якасці магчымых бонусаў[7].
У жніўні 2019 года перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале»[8]. У сезоне 2020/21 разам з клубам стаў чэмпіёнам Італіі.
У жніўні 2021 года зноў стаў іграком «Чэлсі», сума пераходу склала 115 млн еўра[9]. У чэрвені 2022 года на правах арэнды вярнуўся ў «Інтэрнацыянале»[10].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
24 лютага 2010 года Лукаку дэбютаваў у складзе зборнай Бельгіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі[11]. 17 лістапада 2010 года адзначыўся першымі двума галамі ў таварыскім матчы супраць зборнай Расіі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Андэрлехт»
- Чэмпіён Бельгіі: 2010
«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2022
«Чэлсі»
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2021
Зноскі
- ↑ Romelu Lukaku // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Romelu Lukaku // FBref.com
- ↑ https://www.chelseafc.com/en/teams/first-team/romelu-lukaku?pageTab=biography Праверана 24 красавіка 2022.
- ↑ Lukaku: Je sais que je serai récompensé de mes efforts. FootGoal.net.
- ↑ Standard is opnieuw kampioen van België. Sporza.
- ↑ Chelsea 3–1 Norwich. BBC Sport.
- ↑ Лукаку подписал 5-летний контракт с «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com.
- ↑ Лукаку перешел в «Интер». by.tribuna.com.
- ↑ Футбол. "Челси" купил Ромелу Лукаку у "Интера" за 115 млн евро. pressball.by.
- ↑ Ромелу Лукаку снова футболист "Интера". football.by.
- ↑ Romelu Lukaku est officiellement Diable Rouge. DH.be.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рамелу Лукаку
- Нарадзіліся 13 мая
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Антверпене
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бельгіі
- Ігракі зборнай Бельгіі па футболе
- Ігракі ФК Андэрлехт
- Ігракі ФК Чэлсі
- Ігракі ФК Вест Бромвіч Альбіён
- Ігракі ФК Эвертан
- Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
- Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан