Томас Вермален
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Вермінатар (англ.: Verminator) | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 лістапада 1985[1][2] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Бельгія | ||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра каманду | |||||||||||||||||||
Каманда | Бельгія | ||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
То́мас Верма́лен (нідэрл.: Thomas Vermaelen; нар. 14 лістапада 1985, Капелен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Бельгіі (2006—2021). Вермален звычайна гуляў левай нагой, таму гуляў часцей за ўсё левабаковага цэнтральнага абаронцу, але мог згуляць на левым флангу абароны[3].
У цяперашні час трацуе трэнерам у штабе нацыянальнай зборнай Бельгіі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Томас Вермален з’яўляецца выхаванцам бельгійскага клуба «Жэрміналь Беерсхот», які раней меў назву «Жэрміналь Экерэн».
1 ліпеня 2003 года Вермален падпісаў пяцігадовы кантракт з нідэрландскім «Аяксам» з Амстэрдама. Дэбют Вермалена ў чэмпіянаце Нідэрландаў адбыўся 15 лютага 2004 года ў матчы супраць «Валендама». Томас адыграў увесь матч, а яго клуб, дзякуючы забітым мячам Яніса Анастасіу і Томаша Галасека, перамог з лікам 0:2. У студзені 2005 года Томас быў аддадзены ў арэнду ў клуб «РКК Валвейк» на астатнюю частку сезона 2004/05, бо не праходзіў у асноўны склад «Аякса» з-за высокай канкурэнцыі. Вярнуўшыся пасля заканчэння арэнды ў «Аякс», Вермален даволі хутка стаў асноўным іграком абароны клуба.
«Арсенал»
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку чэрвеня 2009 года Вермаленам зацікавіўся англійскі «Арсенал», які меў патрэбу ва ўзмацненні лініі абароны клуба[4]. «Арсенал» зрабіў афіцыйную прапанову «Аяксу» аб набыцці іграка, паводле неафіцыйных дадзеных «кананіры» прапанавалі за 23-гадовага Вермалена ад 10 да 12 млн фунтаў стэрлінгаў[5]. 19 чэрвеня 2009 года Вермален прайшоў медагляд і падпісаў кантракт з «Арсеналам». Падрабязнасці дагаворы не былі абвешчаны.
У сваім дэбютным матчы супраць «Эвертана» 15 жніўня 2009 года Вермален забіў гол пасля падачы Робіна ван Персі са штрафнога. 16 верасня Томас забіў гол у матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць льежскага «Стандарда». Праз тры дні, 19 верасня, Вермален адправіў два мячы ў браму «Уіган Атлетык». Томас быў прызнаны заўзятарамі найлепшым іграком «Арсенала» у жніўні і верасні 2009 года, а паводле вынікаў сезона 2009/10 Вермален увайшоў у сімвалічную зборную Прэм’ер-лігі.
У міжсезонне Вермален быў капітанам «Арсенала» ў матчы на Кубка Эміратаў супраць «Мілана», калі ў складзе адсутнічалі Сеск Фабрэгас, Мануэль Альмунія і Робін ван Персі. Томас пачаў усё тры першыя гульні сезона за «Арсенал» аднак потым атрымаў пашкоджанне ахілу ў матчы за зборную Бельгіі. Паводле словаў медыцынскага персаналу лонданскага клуба, Томас выбыў да канца сезона. Аднак ужо 26 красавіка 2011 года Верамлен адгуляў 90 хвілін у матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд».
Пасля сыходу Фабрэгаса ў «Барселону» Вермален быў абраны віцэ-капітанам каманды. 6 верасня 2011 года стала вядома, што Вермалену патрабуецца 6 тыдняў, каб зноў вылячыць траўму ахіла. 18 кастрычніка ігрок падоўжыў кантракт з «кананірамі» на 4 гады. Абаронца вярнуўся ў склад да гульні на Кубак Англіі супраць «Болтана». 1 лістапада ігрок з’явіўся на пляцоўцы ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Марселя» і дапамог свайму клуба захаваць браму некранутай. 5 лістапада Вермален забіў гол у матчы супраць «Вест Бромвіч Альбіён», які скончыўся перамогай з лікам 3:0. 26 лістапада ў гульні супраць «Фулхэма» Томас спачатку зарабіў аўтагол на 65 хвіліне, аднак на 82 хвіліне выправіў становішча, зрабіўшы лік нічыйным. Галоўны трэнер клуба Арсен Венгер назваў Вермалена і яго партнёра Ларана Касельні моцным дуэтам, што дазваляе «Арсеналу» мець моцную абарону.
У жніўні 2012 года Вермален быў абраны капітанам «Арсеналу» пасля сыходу Робіна ван Персі. Аднак выступы бельгійца былі слабейнымі за папярэднія сезоны, асабліва дрэнна Томас згуляў у матчах супраць «Манчэстэр Сіці» і «Ліверпула». У другой палове сезона Венгер выкарыстоўваў у цэнтры абароны Пера Мертэзакера і Касельні, такім чынам Вермален заставаўся на лаўцы запасных. У самым канцы сезона Томас здолеў вярнуць сабе месца ў асноўнны склад.
«Барселона»
[правіць | правіць зыходнік]9 жніўня 2014 года Вермален падпісаў 5-гадовы кантракт з каталонскім клубам «Барселона». Сума трансферу, як мяркуецца, склала 15 млн фунтаў[6]. Аднак, у складзе «Барселоны» Томас стаў рэзервовым іграком і рэдка з’яўляўся на полі. У жніўні 2016 года быў арандаваны «Ромай» з правам далейшага выкупа[7]. Па заканчэнні сезона 2016/17 «Рома» не стала набываць абаронцу, і той вярнуўся ў «Барселону». У чэрвені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў каталонскі клуб.
«Вісэл Кобэ»
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2019 года стаў іграком японскага клуба «Вісэл Кобэ», дзе на той момант ужо выступалі былыя ігракі «Барселоны» Андрэс Іньеста, Давід Вілья і Серджы Сампер[8].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Томас дэбютаваў у складзе зборнай Бельгіі ў 20 гадоў супраць зборнай Люксембурга ў сакавіку 2006 года. 8 кастрычніка 2009 года ён быў назначаны капітанам зборнай у гульні супраць зборнай Турцыі і Эстоніі ў гульняў адбору да чэмпіянату свету 2010[9], але не здолеў прадухіліць бельгійцаў ад чацвёртага месца ў сваёй групе.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2022 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штабе нацыянальнай зборнай Бельгіі[10].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрландаў: 2004
- Уладальнік Кубка Нідэрландаў (2): 2006, 2007
- Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў (2): 2006, 2007
«Арсенал»:
- Уладальнік Кубка Англіі: 2014
«Барселона»:
- Чэмпіён Іспаніі (4): 2015, 2016, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Іспаніі (2): 2016, 2018
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2015
«Вісэл Кобэ»:
- Уладальнік Кубка Імператара: 2019
- Уладальнік Суперкубка Японіі: 2020
Зноскі
- ↑ Thomas Vermaelen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Thomas Vermaelen // FBref
- ↑ Arsenal’s Thomas Vermaelen earns himself 'Verminator' nickname. The Daily Telegraph
- ↑ Vermaelen 'heading to Gunners'. Sky Sports
- ↑ Arsenal close in on Ajax defender Thomas Vermaelen. Telegraph
- ↑ Вермален подписал 5-летний контракт с «Барселоной». by.tribuna.com
- ↑ «Рома» арендовала Вермалена у «Барселоны». by.tribuna.com
- ↑ «Виссел Кобе» подписал Вермалена. by.tribuna.com
- ↑ Vermaelen is de nieuwe kapitein van de Rode Duivels. De Morgen Voetbal
- ↑ Вермален завершил игровую карьеру и вошел в штаб сборной Бельгии. football.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Томас Вермален
- Прафайл на сайце goal.com (англ.)
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Антверпене
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Бельгіі
- Ігракі зборнай Бельгіі па футболе
- Ігракі ФК Вісэл Кобэ
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК Арсенал Лондан
- Ігракі ФК Аякс Амстэрдам
- Ігракі ФК РКК Валвейк
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Футбольныя трэнеры Бельгіі