Дрэбск
Вёска
Дрэбск
|
Дрэбск[1] (трансліт.: Drebsk, руск.: Дребск) — вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета. У 1940—1954 гг. цэнтр Дрэбскага сельсавета.
Назва вёскі паходзіць ад слова «драб» — пешы ваяр войска Вялікага Княства Літоўскага. Паводле мясцовага паданьня паселішча заснаванае ў часы падзелаў Рэчы Паспалітае жаўнерамі, якія трапілі ў палон да маскалёў. Палонных пасялілі каля ракі Цна дзеля таго, каб яны займаліся высечкай і сплавам дрэваў. Да гэтага часу сярод жыхароў навакольных вёсак ходзяць байкі пра ваяўнічы ды задзірлівы нораў «дрэбчукоў». Саманазоў жыхароў Дрэбску — «дрэбляне». У XVIII ст. на мапах назва вёскі пісалася Дрэпская Даліна.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх