Дубраўка Уграшыч
Дубраўка Уграшыч | |
---|---|
харв.: Dubravka Ugrešić | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1949[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 2023[4][5] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, раманіст, дзіцячая пісьменніца, пісьменніца-дакументалістка, выкладчыца ўніверсітэта, пісьменніца, змагар Супраціўлення, сцэнарыст, эсэістка |
Прэміі | |
Узнагароды | |
dubravkaugresic.com (англ.) | |
![]() |
Ду́браўка У́грашыч (харв.: Dubravka Ugrešić [dǔbraːʋka ǔɡreʃitɕ]; 27 сакавіка 1949 — 17 сакавіка 2023) — харвацкая пісьменніца.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З палітычных прычын жыла ў эміграцыі. Пасля распаду Югаславіі заняла нейтральную пазіцыю паміж сербамі і харватамі, што было непрымальным для шмат каго з суайчыннікаў. Нават знакаміты пісьменнік Антун Шолян, вядомы сваёй стрыманасцю ў этнічных пытаннях, не прыняў пазіцыю Дубраўкі Уграшыч. Шмат хто ўспрымаў гэта як нацыянальную здраду. З’ехаўшы ў 1993 годзе, жыла ў Нідэрландах і ЗША. Да эміграцыі на працягу 20 гадоў выкладала рускую мову і літаратуру на кафедры тэорыі літаратуры ва ўніверсітэце ў Заграбе. У 1988 годзе выдала зборнік альтэрнатыўнай рускай прозы.
У літаратуры дэбютавала ў 1970-х гадах, яе творы перакладзены на амаль усе еўрапейскія мовы. Піша раманы і эсэ.
Дубраўка Уграшыч жыла ў Амстэрдаме. Мела шматлікія міжнародныя і югаслаўскія ўзнагароды.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- 1971 «Агеньчык» (Mali plamen) — аповеды і казкі для дзетак
- 1978 «Поза для прозы» (Poza za prozu) — навелы
- 1981 «Штэфіца Цвек у пастцы жыцця» (Štefica Cvek u raljama života) — экранізаваны ў 1988 годзе
- 1983 «Жыццё ёсць казка» (Život je bajka) — навелы
- 1984 «Амерыканскія выдумкі» (Amerićki fikcionar) — эсэ
- 1988 «Фарсіраванне рамана-ракі» (Forsiranje romana-reke)
- 1996 «Культура хлусні» (Kultura laži)
- 1996 «Музей безумоўнай капітуляцыі» (Muzej bezuvjetne predaje)
- 2000 «Чытаць забаронена» (Zabranjeno čitanje) — эсэ
- 2004 «Міністэрства болю» (Ministarstvo boli)
- 2005 «Нікога няма дома» (Nikog nema doma) — эсэ
- 2008 «Знесла Баба-Яга яечка» (Baba Jaga je snijela jaje)
- 2010 «Асновы для непісьменных» (Pocetnica za nepismene)
- 2010 «Напад на міні-бар» (Napad na minibar)
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Dubravka Ugreić // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dubravka Ugresic // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Umrla je Dubravka Ugrešić // Jutarnji list — Europapress Holding, 1998. — ISSN 1331-5692
- ↑ а б https://www.lemonde.fr/culture/article/2023/03/17/l-ecrivaine-croate-dubravka-ugresic-est-morte-a-73-ans_6165954_3246.html
- ↑ https://www.trouw.nl/cultuur-media/nederlands-kroatische-schrijfster-dubravka-ugresic-leeft-tussen-twee-werelden~b6d65950/