Перайсці да зместу

Дудзічы (Дзятлаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дудзічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 10 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1563
Паштовыя індэксы
231476
Аўтамабільны код
4
СААТА
4223854026
Дудзічы на карце Беларусі ±
Дудзічы (Дзятлаўскі раён) (Беларусь)
Дудзічы (Дзятлаўскі раён)
Дудзічы (Дзятлаўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Дудзічы (Дзятлаўскі раён)

Ду́дзічы[1] (трансліт.: Dudzičy, руск.: Дудичи) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварэцкага сельсавета. Знаходзіцца за 17 км на паўднёвы усход ад Дзятлава, 158 км ад Гродна, 6 км ад чыгуначнай станцыі Выгада.

Да 1 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Азяранскага сельсавета[2], да 28 жніўня 2013 года — у склад Раготнаўскага сельсавета[3].

  • 6 гаспадарак, 38 жыхароў (1897)
  • 58 жыхароў (1905)
  • 4 гаспадаркі, 18 жыхароў (1923)
  • 13 гаспадарак, 24 жыхары (1996)

Назва, магчыма, утворана ад прозвішча Дузіч, вытворнага ад дуда або дудар. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў складзе маёнткаў Пранкоўшчына і Крамяніцы. Праваслаўны прыход Дварэц. У канцы XIX ст. — вёска Раготненскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Цяпер у складзе саўгаса «Раготна» (цэнтр у в. Раготна).

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области
  • Памяць. Дзятлаўскі раён. — Мн., 1997. — С. 375.